Студенческие стройотряды работают в хозяйствах Шумилинщины

Молодёжь Экономика

На разгрузке щебня

Хлопцы працавалі з задорам
У гэтым годзе ў нашым раёне працавалі тры студэнцкія будаўнічыя атрады. Адзін з іх – у КУСГП “Мішневічы”. Сюды прыехалі 12 хлопцаў і дзяўчат з Полацкага аграрна-эканамічнага каледжа.
“Мы разумелі, што едзем працаваць у сельскагаспадарчую арганізацыю і што работа будзе не з лёгкіх, – кажуць студэнты. – Шчыра кажучы, нават думалі, што ўмовы для пражывання будуць больш спартанскія, чым на самой справе. А нам перадалі два новыя дамы са зручнасцямі. І кормяць бясплатна тры разы на дзень”.
Будучыя правазнаўцы, праграмісты і эканамісты ў будаўнічым студэнцкім атрадзе ўпершыню. У “Мішневічах” паспелі папрацаваць  на розных аб’ектах. На ферме Жданоўка разбіралі кароўнік, наводзілі парадак на ферме Заўсыска, высякалі кустоўе. “Працавалі і на зернетаку, – дадае навучэнец каледжа Аляксей Вараб’ёў. – Дапамагалі сушыць зерне, прасявалі насенне травы…”
А мы заспелі навучэнцаў аграрна-эканамічнага каледжа на чыгунцы ў Шуміліне. Яны разгружалі вагоны са шчэбенем. “Працуюць хлопцы выдатна, з задорам, – пахваліў студэнтаў намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце КУСГП “Мішневічы” С. М. Касцюковіч. – Калі на наступны год нам спатрэбіцца дапамога, запросім іх”.
Малайцы хлопцы! Разгрузіць пяць вагонаў са шчэбенем (больш за 400 тон) – гэта не жартачкі.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №64 ад 14.08.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *