19 августа стартовала кампания МЧС «В центре внимания — дети!»

Новости Общество

«У цэнтры ўвагі – дзеці!»: ад інтэрактыву да ўрокаў бяспекі

З 19 жніўня стартуе кампанія МНС «У цэнтры ўвагі – дзеці!».

Яе мэта –прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы траўматызму і гібелі дзяцей ад знешніх прычын,у тым ліку ад пажараў з-за пакідання малых без нагляду.

Першы этап пройдзе з 19 да 30 жніўня. Мэтавая аўдыторыя – бацькі і іх дзеці. Прафілактычныя ме-рапрыемствы пройдуць на аб’ектах гандлю, якія спецыялізуюцца на рэалізацыі тавараў для дзяцей. Увазе юных наведвальнікаў і іх бацькоў будуць прадастаўлены тэматычныя зоны з супрацьпажарнай атрыбутыкай і інтэрактыўныя навучальныя пляцоўкі.

Другі этап прадоўжыцца з 2 да 13 верасня.Ратавальнікі наведаюць святочныя лінейкі, правядуць з дзецьмі тэматычныя «Урокі бяспекі», прымуць удзел у правядзенні бацькоўскіх сходаў.

У кампаніі прымуць удзел актывісты БМААСП, іншыя зацікаўленыя арганізацыі, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі.

Далучайцеся да кампаніі – зрабіце жыццё вашых дзяцей шчаслівым і бяспечным!

Вадзім ПІВАВАРАЎ, інспектар РАНС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *