Беспілотнікі – пад забаронай!
Калі раней некаторыя жыхары раёна куплялі ў нашай краіне ва ўласнае карыстанне беспілотнікі, то зараз гэта забаронена. А ці можна іх прывозіць з іншых краін?
На гэта пытанне адказвае ўчастковы інспек-тар РАУС Уладзіслаў Алімаў:
– У адпаведнасці з па-трабаваннямі падпункта 1.1. пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 верасня 2023 года № 297 «Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў» фізічным асобам забараняецца ўвоз на тэрыторыю рэспублікі, захоўванне, абарот, эксплуатацыя і выраб грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў і авіямадэляў, а таксама выкарыстанне паветранай прасторы.
У адпаведнасці з патрабаваннямі пункта 3 Указа тыя, хто меў беспілотнікі, павінны былі іх да канца сакавіка бягучага года здаць на захоўванне ва ўпаўнаважаную арганізацыю беспілотных лятальных апаратаў. Калі ж беспілотнік “выпадкова” ў кагосьці застаўся, то трэба звярнуцца ў РАУС, дзе падкажуць, якім чынам яго здаць у рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства па аэранавігацыйным абслугоўванні паветранага руху «Белаэранавігацыя».
Людміла ЗУЙКОВА.