Православный духовный центр просит помочь в строительстве храма в Шумилино

Духоўнае Общество

Будзе візітнай карткай Шуміліна
У раёне ідзе ўзвядзенне храма ў імя заступніка Мікалая Цудатворца. Яшчэ ў  памяці ўрачыстая закладка першага каменя ў падмурак царквы. Хочацца верыць, што храм стане візітнай карткай Шуміліна і асяродкам праваслаўнай духоўнасці.
Праваслаўны духоўны цэнтр Шумілінскай акругі па блаславенню пратаірэя Фёдара Пучынскага малітоўна дзякуе ўсім, хто ахвяраваў сродкі, унёс свой годны ўклад у пачатак будаўніцтва царквы. А пачатак павінен мець свой працяг, каб праз нейкі час можна было ўбачыць і статны, і велічавы ў сваёй прыгажосці храм Божы.
Даводзім да ведама жыхароў раёна, што на сабраныя сродкі набыты падмуркавыя падушкі, вагон цэменту, столькі ж шчэбеню, а таксама праведзены  дрэнажныя работы па адводу вады з месца будаўніцтва. З 31 ліпеня пачата ўкладка падмурку.
Сардэчна молімся за ўсіх жыхароў Шуміліншчыны, спадзяёмся на ўзаемаразуменне ў нашай агульнай богаўгоднай справе.
В. ІЛЬІН, дырэктар праваслаўнага духоўнага цэнтра Шумілінскага благачыння.
Надрукавана ў №64 ад 14.08.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *