Здорава прыносіць дзецям радасць!

Старшыня Віцебскай абласной прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Таццяна Дзіканава і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова парадавалі мнагадзетныя сем’ і падарункамі да школьнага сезону.
«У нас многа дабрачынных акцый, але самая прыемная з іх «Прафсаюзы – дзецям», адзначыла Тацця-на Дзіканава. – Здорава прыносіць дзецям шчасце, бачыць на тварах хлопчыкаў і дзяўчынак задаволеныя ўсмешкі ад падарункаў. Да таго ж, маючы прыгожае адзенне і канцылярыю, дзецям хочацца добра вучыцца». Таццяна Дзіканава ўручыла грашовы сертыфікат у магазін «Чырвоная цана» мнагадзетнай сям’і Вясна з Башнёў. Разам для васьмікласніцы Карыны і трэцякласніка Цімафея купілі школьнае адзенне і абутак.
На наступны дзень Вольга Пусянкова ўручыла сертыфікаты для пакупкі канцылярыі ў магазін «Ёршык» тром мнагадзетным сем’ям – Смірновым з ААТ «Прыазёрны мір», Галузам і Чэкліным з СУП «Лаўжанскае».
Ларыса ЗАЙЦАВА.