Дзень нараджэння за штурвалам камбайна
Для любых работнікаў важна маральная падтрымка, пахвала і ўвага. А калі прафсаюз не забывае пра твой дзень нараджэння, то і працаваць у ахвоту, бо адчуваеш значнасць сваёй работы.
Менавіта такія адчуванні былі ў механізатара УП «Шумілінскі райаграсэрвіс» Віталя Каропы, калі да яго на жніўныя палеткі за вёскай Пабеда завітала старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова. 13 жніўня Віталь святкаваў дзень нараджэння. Апошнія дзесяць гадоў адзначае яго на палетках працоўнымі поспехамі.
Віталь Каропа быў задаволены прафсаюзнымі падарункамі і расказаў, што гаспадарка хутка ўжо заканчвае ўборку зерневых, бо на дапамогу прыехалі два механізатары з КУСГП «Ульскі».
Ларыса ЗАЙЦАВА