Депутат Палаты представителей А. Н. Стома работал в Шумилинском районе: приём граждан, прямая линия, мониторинг магазинов и аптек

Новости Общество Официально

“Прамая лінія”, прыём грамадзян і маніторынг цэн

13 жніўня дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь  па Полацкай акрузе № 28 Аляксандр Стома працаваў у Шумілінскім раёне. Адбылася сустрэча дэпутата парламента са старшынёй райвыканкама Сяргеем Галынчыкам і старшынёй раённага Савета дэпутатаў Мікалаем Будневічам. Кіраўнік раёна пазнаёміў Аляксандра Стому з ходам уборачных работ у раёне, з вынікамі сацыяльна‑эканамічнага развіцця раёна за першае паўгоддзе, з работай са зваротамі грамадзян. Дэпутат правёў у раёне асабісты прыём грамадзян і “прамую лінію”.

Першай на асабісты прыём да дэпутата прыйшла маладая жанчына з пытаннем аб вы дзяленні арэнднага жылля. Дэпутат патлумачыў асаблівасці прадастаўлення арэнднага жылля, адзначыўшы, што ў першую чаргу арэнднае жыллё даецца спецыялістам, якія патрабуюцца ў раёне. Тым не менш пытанне ўзята на кантроль раённай улады і заяўніцы будуць прапанаваны варыянты для пражывання.

Таксама да дэпутата звярнуліся прадстаўнікі праваслаўнага прыходу Свята‑Успенскага храма ў вёсцы Пабеда. Храм з’яўляецца гісторыка‑культурнай каштоўнасцю, і ў ім вельмі складана весці рамонтыя работы, бо іх патрэбна ўзгадняць з Міністэрствам культуры. Аляксандр Стома падкрэсліў, што неабходна выконваць патрабаванні заканадаўства ў адносінах да помніка архітэктуры і папрасіў даць яму матэрыялы па рамонце храма для больш прадметнай размовы ў Мінкульце.

На “прамую лінію” да дэпутата парламента патэлефанавала жыхарка вёскі Пабеда, якая паскардзілася на тое, што адмянілі другі рэйс аўтобуса Шуміліна‑Пабеда, і цяпер у райцэнтр з вёскі можна даехаць толькі адзін раз на тыдзень. Высветлілася, што рэйс адмянілі з‑за нерэнтабельнасці, а па нарматывах адлегласць да аўтобуснага прыпынка можа быць да 3 км, гэта значыць, што вяскоўцы могуць пешшу дайсці да дарогі Р‑20, дзе дзейнічае актыўны аўтобусны рух. Але і па гэтым пытанні паспрабуюць знайсці варыянт, які задаволіць і жыхароў вёскі, і аўтаперавозчыка.

Пасля “прамой лініі” Аляксандр Стома наведаў гандлёвыя і аптэчныя аб’екты ў райцэнтры, дзе правёў маніторынг цэн і асартыменту.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *