В Шумилинском районе прошли мобилизационные учения

Новости

Пастаўленыя задачы выкананы

Згодна з распараджэннем Генштаба Рэспублікі Беларусь, у Віцебскай вобласці ў перыяд з 31 ліпеня да 9 жніўня ідуць мабілізацыйныя вучэнні.

6 жніўня ў Шумілінскім раёне прайшоў другі этап мабілізацыйных вучэнняў, на які былі выкліканы каля 250 ваеннаабавязаных як з Шуміліна, так і з раёна.

«На вучэннях адпрацоўваліся ўменні фарміравання і адпраўкі каманд у тэрытарыяльныя войскі, – адзначыў начальнік адасобленай групы Шумілінскага раёна ваеннага камісарыята Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў Андрэй Собін. – Шумілінскія ваеннаабавязаныя сур’ёзна аднесліся да вучэнняў. Усе пастаўленыя задачы былі выкананы».

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *