ДА 100-ГОДДЗЯ ЎТВАРЭННЯ ОРГАНАЎ ГАНДЛЮ БЕЛАРУСІ

Край шумілінскі Новости Экономика

Да вашых паслуг, пакупнікі

Сёлета ў людзей, занятых у сферы рознічнага гандлю, прафесійнае свята будзе асаблівым: 28 ліпеня спаўняецца 100 гадоў з дня ўтварэння органаў гандлю ў Беларусі.

З гісторыі.

Гісторыя гандлёвай галіны Шумілінскага раёна пачыналася з прадпрыемстваў спажывецкай кааперацыі. ПершаеШумілінскае спажыўтаварыства Полацкага павета ўтварылася ў 1916 годзе. На тэрыторыі раёна было створана 7 кааператываў, 15 магазінаў.

У 1938 годзе быў ўтвораны Віцебскі аблспажыўсаюз. У яго склад увайшоў Сіроцінскі райспажыўсаюз.

З архіўных дадзеных: Сіроцінскі райспажыўсаюз уключаў у сябе 8 спажыўтаварыстваў, 79 магазінаў, палатак, лавак, ларкоў і кіёскаў, у тым ліку 8 сельмагаў. Пайшчыкаў налічвалася 11 214 чалавек.

З 23 лістапада 1961 года Сіроцінскі райспажыўсаюз перайменаваны ў Шумілінскі райспажыўсаюз. У маі 1988 года Шумілінскі райспажыўсаюз перайменаваны ў Шумілінскае райспажыўтаварыства.  У яго склад увайшлі Шумілінскае, Лаўжанскае і Сіроцінскае спажыўтаварыствы, «Каапнарыхтпрам», «Камбінат кааператыўнай прамысловасці», аўтабаза, грамадскае харчаванне.

Сённяшні дзень.

У 2021 годзе Шумілінскае райспажыўтаварыства было ліквідавана ў сувязі з банкруцтвам. Нішу спажывецкай кааперацыі замянілі прадпрыемствы прыватнай формы ўласнасці: гандлёвыя сеткі ТАА «Еўрагандаль», ЗАТ «Дабраном», ТАА «Санта Рытэйл», гандлёвыя прадпрыемствы суб’ектаў малога і сярэдняга бізнесу.

У сферы аптовага і рознічнага гандлю (без уліку прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнесу) сёння працуюць каля 240 чалавек. На тэрыторыі раёна функцыянуе 181 стацыянарны гандлёвы аб’ект. Забяспечанасць на тысячу жыхаро ўраёна гандлёвымі плошчамі складае 583,8 кв. м(пры нар-матыве 610), паведаміла начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Галіна Калыхан. Прычым гандлёвая сетка пастаянна пашыраецца. У прыватнасці, за першае паўгоддзе 2024 года на Шуміліншчыне адкрыты два гандлёвыя аб’екты – «Фунцік» і «Рыбачок».

Асноўным аператарам, які абслугоўвае сельскае насельніцтва, з’яўляецца Бешанковіцкі філіял абласнога спажывецкага таварыства. Зараз тут працуе 40 чалавек. На яго кладзецца вялікая сацыяльная нагрузка, бо менавіта яго аўтамагазіны дастаўляюць тавары ў маланаселеныя і аддаленыя вёскі Шумілінскага раёна. Зараз у зоне клопату Бешанковіцкага філіяла – 148 населеных пунктаў рэгіёна, прычым больш чым у 58% з іх пражываюць ад 1 да 10 чалавек. Каб не быў забыты ніводны пакупнік, кожнаму з аўтамагазінаў рэгулярна даводзіцца пераадольваць не-малую адлегласць.
Да паслуг вяскоўцаў – і выязны гандаль. Яго ажыццяўляюць ААТ«Віцебская бройлерная птушкафабрыка», ААТ «Віцебскі мясакамбінат», КГУП «Смаленскі рынак», КГУП «Полацкі рынак», РУП «Белпошта», індывідуальныя прадпрымальнікі. У цяперашні час насельніцтву раёна прапануюць шырокіасартымент тавараў, у тым ліку айчыннай вытворчасці.Удзельная вага тавараў айчыннай вытворчасці складае па нашым раёне 77,9% (на 12% вышэй сярэднеабласнога паказчыка).
Гэта мясныя і малочныя прадукты, хлебабулачныя і кандытарскія вырабы, безалкагольная і алкагольная прадукцыя, гародніна і садавіна, бакалейныя і прамысловыя тавары.

Рознічны тавараабарот па Шумілінскім раёне за студзень-чэрвень бягучага года склаў 44,8 млн. рублёў, або 103,8% да паказчыкаў за аналагічны перыяд 2023 года ў супастаўных цэнах, пры прагнозным заданні 103,0%.

Далейшае развіццё рознічнага гандлю ў Шумілінскім раёне ідзе па шляху адкрыцця магазінаў крокавай даступнасці. Развіваецца інтэрнэт-гандаль, дастаўка тавараў паштовымі і кур’ерскімі паслугамі. Колькасць інтэрнэт-крам, зарэгістраваных у Гандлёвым рэестры ў Шумілінскім раёне, склала 9.

Гандлёвая галіна – гэта вельмі важны драйвер і індыкатар развіцця эканомікі, ад стану якой залежаць якасць жыцця і настрой грамадзян краіны. Сёння ў сферы працуюць больш за 600 тысяч работнікаў, якія дзякуючы сваёй прадпрымальнасці, арганізатарскім здольнасцям, дзелавітасці, садзейнічаюць вырашэнню важных сацыяльна-эканамічных за-дач, задавальняюць патрэбы на-сельніцтва ў таварах і паслугах, удасканальваюць абслугоўванне пакупнікоў, развіваюць спажывецкі рынак шляхам укаранення сучасных, эфектыўных метадаў і фарматаў гандлю, рэалізоўваюць сацыяльныя праекты, а таксама ўмацоўваюць прэстыж прафесіі.

Алена КАРПУШЭНКА.

ГАНДАЛЬ – МАЁ ЖЫЦЦЁ

Любоў КАЗАРАВЕЦ, былы старшыня Шумілінскага распажыўтаварыства: Безумоўна, гандаль – гэта маё жыццё. 25 год я прысвяціла спажыўкааперацыі. Пачынала сваю працоўную дзейнасць у далёкім 1986 годзе таваразнаўцам па абутку. Потым ішла па кар’ернай лесвіцы, двойчы прызначалася старшынёй райспажыўтаварыства. Гэта было магутнае прадпрыемства, якое трымала пад сваім крылом пад 800-900 работнікаў. За ўсімі поспехамі стаялі людзі, шчырыя, працавітыя, адданыя справе. Хочацца адзначыць, што гэта была сапраўдная школа жыцця, прафесійнага станаўлення. Многія і сёння дэманструюць свае прафесіяналізм і вопыт, набытыя ў гады работы ў спажыўкааперацыі, у сферы сучаснага гандлю.

Алена КАРПУШЭНКА, загадчыца магазіна «Санта» аг. Светласельскі: У сферы гандлю я 17 год. Пачынала з райспажыўтаварыства. Былі нядоўгія перыяды, калі працавала ў іншых арганізацыях, але кожны раз вярталася ў гандаль. Апошнія пяць год узначальваю немалы калектыў супермаркета «Санта». І хачу сказаць, што наша прадпрыемства сёння накшталт былога райспажыўтаварыства дае магчымасць работнікам атрымліваць адукацыю без адрыву ад вытворчасці, павышаць кваліфікацыю. І гэты выдатна. Жыццё не стаіць на месцы, гандаль, які і ўсё астатнія сферы, ідзе ў нагу з часам, пастаянна развіваецца.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *