На «Славянском базаре в Витебске» шумилинцы стали победителями и призёрами разных конкурсов и турниров

Культура Новости Славянский базар

Скарбонка перамог шумілінцаў


У VI Міжнародным фестывалі-конкурсе барабаншчыц і мажарэтак узорны ансамбль барабаншчыц і мажарэтак «Экспрэсія» Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў (кіраўнік Кацярына Кузьміна) стаў лаўрэатам III ступені ў намінацыі «Паказ на подыуме «BATON». «Канкурэнцыя была вялікай, але нашы дзяўчаты пастараліся на славу, выступілі годна. Малайцы!» – падзялілася дырэктар Шумілінскай ДШМ Алена Сцяпанава.
Наталля Сцержанкова, майстар-метадыст Шумілінскага раённага Дома рамёстваў, у V Адкрытым абласным свяце-конкурсе майстроў рамёстваў па саломапляценні «Папараць-кветка» стала лаўрэатам I ступені ў намінацыі «Саламяны павук».
Нягледзячы на знясільваючую спякоту, шумілінскія танцоры Дар’я Сцяпанава і Андрэй Трафімаў ярка і каларытна запалілі на плошчы Свабоды ў Віцебску на XI Міжнародным турніры нацыянальных танцаў «Танчым разам!». Журы ацаніла выступленне нашай пары па вартасці – Дыпломам лаўрэата II ступені ва ўзроставай групе ад 16 да 30 гадоў.
Два дыпломы ўзялі шумілінцы ў абласным конкурсе народнай музыкі і прыпеўкі «А музыкі граюць, граюць…». Наталля Захарава, удзельніца народнага гурта «Гульбічы» Шумілінскага РЦК, стала дыпламантам II ступені ў намінацыі «Лепшая прыпевачніца», Валерый Першукевіч, акампаніятар народнага сямейнага ансамбля «Забава» Лаўжанскага сельскага цэнтра культуры і вольнага часу, – лаўрэатам III ступені ў намінацыі «Лепшы індывідуальны выканаўца».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *