Да +31°С і дажджы прагназуюць у Беларусі 9 ліпеня

Новости

Да плюс 31 градуса і дажджы прагназуюць у Беларусі 9 ліпеня. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

У аўторак будзе пераменная воблачнасць. Месцамі па ўсходняй палове пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах згусціцца туман. Вецер пераменных напрамкаў 4-9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы будзе ад плюс 10 градусаў па паўночным захадзе да плюс 20 градусаў па паўднёвым усходзе. Удзень паветра прагрэецца да 23-29 градусаў, месцамі па паўднёвым усходзе — да 30-31 градуса.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *