На контроле санитарной службы — температурный режим в холодильниках магазинов

Здоровье Общество Экономика

На вуліцы +30, у халадзільніку +15

Гандлёвыя кропкі заўсёды, нягледзячы на тое, што на вуліцы +30 ці  – 30, павінны адпавядаць вызначаным санітарна-гігіенічным патрабаванням. У панядзелак пасля абеду, калі на вуліцы было больш за +30 градусаў, карэспандэнт раённай газеты і памочнік урача-гігіеніста РЦГіЭ Софія Карэліна адправіліся па магазінах горада паглядзець, ці ёсць парушэнні.

– У гандлёвых памяшканнях тэмпература павінна быць ад +17 градусаў  да +23 градусаў , – расказала па дарозе Софія Карэліна. – Сёння мы праверым тэмпературны рэжым не толькі ў саміх памяшканнях, але і ў халадзільніках. Справа ў тым, што многія прадукты харчавання павінны захоўвацца пры тэмпературы ад +2 градусаў да +6 градусаў. Гэта прынцыпова.

Работнік санітарнай службы адзначыла, што дадзенае пытанне на пастаянным кантролі ў спецыялістаў РЦГіЭ. У магазінах, якія прадстаўляюць ў райцэнтры буйныя гандлёвыя кропкі, пытанняў звычайна не ўзнікае.

«У магазінах «Санта», «Капеечка», «Хіт» і «Еўраопт» практычна няма парушэнняў тэмпературнага рэжыму, – прадоўжыла Софія. – А невялікія заўвагі ліквідуюцца літаральна на працягу гадзіны».

Адзначым адразу, што ва ўсіх шасці наведаных магазінах працавалі кандыцыянеры і тэмпературны рэжым адпавядаў норме. У большасці магазінаў сур’ёзна адносяцца да ўмоў захавання прадуктаў, не дапускаюць адхіленняў ад нормы.

Аднак парушэнні ў гэты дзень усё ж былі выяўлены. У краме «Маладзёжны» (ПГУП «Бруснічка») прахладна, кандыцыянер працуе. Але ў халадзільніку, у якім захоўваюцца каўбасныя вырабы, тэрмометр паказваў +15 градусаў, а ў халадзільніку для рыбных кансерваў тэрмометр быў сапсаваны.

– Спецыялісты РЦГЭ і далей будуць трымаць тэмпературны рэжым у ма-газінах на строгім кантролі, – падсумавала Софія Карэліна. – Бо ў першую чаргу размова ідзе пра якасць прадуктаў, якія мы набываем і ўжываем, а значыць і пра здароўе пакупнікоў. І выключэнняў тут быць не можа.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *