Витконпродукт: новые возможности модернизированного цеха

2024 - Год качества Новости Экономика

Павялічаны аб’ёмы, аўтаматызавана ручная праца

У забойным цэху ТАА «Вітконпрадукт», што ў Шуміліне, праведзена мадэрнізацыя.

«У цэху правялі рэканструкцыю двух памяшканняў – патрашэння і раздзелу, – расказаў намеснік начальніка цэха Дзмітрый Торчык. – Калі раней лінія раздзелу і патрашэння была разлічана на тры тысячы галоў птушкі за гадзіну, то цяпер – на 6 тысяч. З новым абсталяваннем стала працаваць лягчэй і хутчэй. Цяпер людзі не затрымліваюцца на рабоце да апоўначы, а спраўляюцца з работай да 7-8 гадзін вечара. Эканоміцца не толькі час, але і электраэнергія, вада, газ».

На лініі раздзелу ўстаноўлена новае аўтаматычнае абсталяванне. Крыло на новай лініі можна раздзяляць на тры часці, што зручна як для вытворцаў, так і для спажыўцоў. Калі спінка птушак раней у абавязковым парадку рассякалася папалам, то цяпер па заяўцы пакупнікоў можа быць і суцэльнай.

Устаноўлены ў цэху новыя аўтаматы для патрашэння, якія замянілі руч-ную працу. Абсталяванне можа прыняць адразу 16 птушак. Дарэчы, такі аўтамат – адзіны на ўсю рэспубліку, сцвярджаюць мясцовыя работнікі. Нядаўна ў цэх прыязджалі спецыялісты з мясакамбіната «Александрыя» Магілёўскай вобласці пераняць вопыт шумілінцаў і ацаніць новае абсталяванне. Узялі сабе на ўзбраенне – падчас чарговай рэканструкцыі ўстановяць такі ж, як у Шуміліне. Перанялі вопыт мадэрнізацыі аддзялення ахалоджвання, дзе ўстаноўлены ванны, у якіх птушка ахалоджваецца і па канвееры паступае на раздзел.

Падчас мадэрнізацыі цэха  ўстанавілі лінію, якая аўтаматычна вызначае птушку па катэгорыях. Цяпер гэтай работай не заняты людзі. Аўтаматычна раздзяляецца, якая птушка пойдзе па продаж суцэльнай, а якая – на раздзел.

У цэх забою са Слабады, Бешанковічаў, Талачына, Лепеля, Ушач кожны дзень прывозяць да 50 тысяч галоў птушкі. У перспектыве – павялічыць забой на 5-10 тысяч галоў за кошт павелічэння колькасці курэй на вырошчванні.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *