Шумилинский районный Совет депутатов принял решение о социальной поддержке многодетных семей к новому учебному году

Новости Общество Семья

Дапамога да пачатку навучальнага года

Да новага навучальнага года мнагадзетным сем’ям будзе  аказана аднаразовая матэрыяльная дапамога на кожнага вучня, які вучыцца ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі. Такое рашэнне – «Аб мерах сацыяльнай падтрымкі да 2023/2024 навучальнага года сем’ям, якія выхоўваюць трох і больш дзяцей» – прыняў Шумілінскі раённы Савет дэпутатаў 21 чэрвеня 2024 года. Размер дапамогі складзе 30% бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, які будзе дзейнічаць на 1 жніўня (за выключэннем апякунскіх, прыёмных сямей і дзіцячых дамоў сямейнага тыпу).

Матэрыяльная дапамога будзе прадастаўляцца згодна з рэгістрацыяй па месцы жыхарства на падставе:
асабістай заявы аднаго з бацькоў;
дакумента, якія сведчыць асобу заяўніка;
пасведчання аб нараджэнні ўсіх дзетак-школьнікаў;
даведкі пра месца жыхарства і склад сям’і;
даведак з устаноў адукацыі аб навучанні на кожнага вучня (з указаннем класа на 1 верасня 2024 года);
пасведчання мнагадзетнай сям’і (копія і арыгінал);
выпіскі банкаўскага рахунка Беларусбанка (на імя заяўніка), на які будзе пералічана выплата.

Дзяржаўную падтрымку ў выглядзе дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі змогуць атрымаць таксама малазабяспечаныя сем’і, сем’і з дзецьмі-інвалідамі альбо з бацькамі-інвалідамі.

Выплата дапамогі не прадугледжана на дзяцей, якія вучацца ў прафесійна-тэхнічных, вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах.

Дакументы да 9 верасня прымаюцца па адрасе: г. п. Шуміліна, вул. Юбілейная, д. 8,каб. 17, Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Час работы цэнтра – з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00, серада – з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 20.00, выхадныя – субота і нядзеля. Тэлефон для даведак 5 71 88.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *