Вечер памяти Анатолия Михеева – музыканта, композитора, поэта

100 лет Шумилинскому району Культура Людзі і лёсы

«Ён бачыў свет сваёй душой»

Фото із архіва «Герой працы»

Сапраўдны падарунак шумілінскім аматарам паэзіі і музыкі зрабіла народная літаратурна-музычная студыя «Крыніца» Шумілінскай ЦБС: вечар памяці земляка, паэта і кампазітара Анатоля Міхеева «Ён бачыў свет сваёй душой». Мерапрыемства прайшло ў цэнтральнай раённай бібліятэцы.

«Самая высокая ўзнагарода – застацца ў чалавечых сэрцах», – з гэтых слоў пачалі вядучыя вечар памяці. І сапраўды, Анатоль Васільевіч Міхееў застаўся ў чалавечых сэрцах. На вечар памяці прыйшло шмат людзей – сваякі, сябры, калегі, вучні, аматары творчасці.

Пра тое, якім бацькам быў Анатоль Міхееў, расказалі яго дочкі Алена і Марына, яны ўзгадалі пра сваё дзяцінства, напоўненае бацькоўскай любоўю і музыкай. Алена і сын Канстанцін таксама сталі музыкантамі і працуюць у Шумілінскай дзіцячай школе мастацтваў.

Пасля заканчэння музычнага вучылішча Анатоль Міхееў вярнуўся ў Шуміліна і стаў працаваць выкладчыкам па класу баяна ў музычнай школе. На працягу ўсяго жыцця ён заставаўся верным абранай прафесіі.

Вечар не мог адбыцца без вучняў Анатоля Міхеева. Баяністаў Ганну Багданаву і Віктара Скорынава ведаюць як у раёне, так і далёка за яго межамі. І ў гэтым заслуга выкладчыка А. В. Міхеева.

Прачула расказаў пра Анатоля Міхеева Віктар Улюценка, з якім ён сябраваў з дзяцінства.

У гэты вечар было шмат музыкі, аўтарам якой быў Анатоль Міхееў. Іх выконвалі і прыхільнікі таленту Анатоля Міхеева. Віцяблянка Валянціна Грачанік выканала песні «Пятый лепесток», «Вясельная» і «Не цурайся мовы сваёй».

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *