В ОАО «Лежни» полным ходом идет кормозаготовка

Новости Общество Сельское хозяйство

 

Задача нумар адзін – нарыхтаваць сянаж

 

У ААТ «Ляжні» поўным ходам ідзе корманарыхтоўка. Задача нумар адзін – закласці своечасова сянаж, каб ён быў максімальна якасны, насычаны бялком, цукрам, вітамінамі і мікраэлементамі.

На мінулым тыдні корманарыхтоўка вялася за вёскай Жалудова. Карэспандэнт рэдакцыі папрасілася пад’ехаць на поле з вадзіцелем гаспадаркі Мішам Лазукам, які на «Ніве» развозіў абеды. Здалёк убачылі КВК, на якім працаваў Юрый Літвінаў. Ён падбірае і здрабняе за дзень больш за дзвесце тон травы. Яго калега – Юрый Аўчыннікаў – убіраў травы “напрамую” на суседнім полі. Адвозілі сянаж ад двух КВК механізатары Андрэй Сцяпанаў, Сяргей Скітоў, Аляксандр Рыдачэнка, Сяргей Роганаў. «У залежнасці ад вільготнасці травы ў трактарны прычэп змяшчаецца па 10-13 тон. Гэта ведаем дакладна, бо кожны раз заязджаем на вагі, – расказалі яны. – Зараз возім здробненую траву ў Ляжні, а да гэтага працавалі ў Крывым Сяле і Любічах».

Работа на палетках пачынаецца а сёмай гадзіне раніцы, а заканчваецца ў восем вечара – трэба спяшацца, пакуль трава не перарасла. «Арганізацыя работ па корманарыхтоўцы не адрозніваецца ад мінулагодняй. Праўда, сёлета дажджы паліваюць, трава пайшла ў рост, – кажа намеснік дырэктара па вытворчасці Андрэй Кузняцоў. – Якраз да касавіцы за бюджэтныя грошы мы атрымалі дзевяцімятровую касу, якую да трактара падчапіў Андрэй Каваленка. Каса ў тры разы даўжэй за звычайныя, якія ёсць у гаспадарках раёна. Эфект навідавоку – механізатар можа скасіць за дзень па 35-40 гектараў. Для ўласных патрэб кармоў нарыхтуем удосталь. Будзем старацца і перавыканаць план – лішкі прадаць можна».

На раніцу 20 чэрвеня ў «Ляжнях» было нарыхтавана 3912 тон сенажу (87% да плана).

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *