Мая прафесія самая лепшая – менавіта так лічаць удзельнікі раённага этапа рэспубліканскага конкурсу маладых работнікаў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь «SuperПРОФІ-2024», які прайшоў на мінулым тыдні ў Шумілінскай дзіцячай школе мастацтваў. Гэта было свята моладзі – пазітыўнае і вясёлае.
Падобны конкурс праводзіцца ў Шуміліне ў другі раз. Удзельнікаў мерапрыемства вітала на-меснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава, якая адзначыла, што ў нашым раёне шмат таленавітай, творчай і крэатыўнай моладзі. Яна падзякавала ўдзельнікам за смеласць выйсці на сцэну і паказаць свае таленты. Усім прысутным пажадала быць актыўнымі і заўсёды ісці наперад – каб дабіцца станоўчых вынікаў, варта быць мэтанакіраванымі і пазітыўнымі. Конкурс быў цікавым і пазітыўным.
Уразіла аратарскае майстэрства Аляк-сандра Сядзельнікава з СШ № 2 г. п. Шуміліна, які чытаў вершы Пушкіна. Арыгінальнасцю адрознівалася выступленне Дзіяны Сонцавай разам з дзеткамі з дзіця-чага сада № 3 г. п. Шуміліна. Прафесійным можна было назваць творчасць Аліны Вяеўнік, якая смела і ўпэўнена трымалася на сцэне. У рамках выступленняў канкурсанты прадставілі на суд журы загадзя падрыхтаваныя відэаролікі, у якіх расказалі аб сваёй установе і асабістым укладзе ў работу. Конкурсная праграма была насычанай, аздобленай нумарамі мастацкай самадзейнасці работнікаў раённага цэнтра культуры. Журы ацэньвала арыгінальнасць выступленняў удзельнікаў конкурсу, агульны мастацкі і музычны ўзровень, артыстызм.
Перамагла ў конкурсе Аліна Вяеўнік. Другое месца ў Аляксандра Сядзельнікава, трэцяе – у Дзіяны Сонцавай. Пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі і падарункамі ад аддзела ідэалагічнай работыі па справах моладзі райвыканкама, раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі, раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.
Аліна Вяеўнік прыме ўдзел у абласным этапе конкурсу. Жадаем ёй удачы і перамогі.
Ларыса ЗАЙЦАВА.