Сотрудники РОВД проводят рейды по зонам отдыха и напоминают правила поведения в общественных местах

Закон Новости Общество

Што правяраюць міліцыянеры ля вадаёмаў?

Лета радуе нас цёплымі дзянькамі, і ўсё больш людзей праводзяць свой адпачынак ля вады. Афіцыйна купальны сезон у краіне наступіў з 1 мая, і ўжо многія аматары водных працэдур паспелі асвяжыцца ля вады. Але пры гэтым не варта забываць пра сваю бяспеку і не перашкаджаць адпачываць усім, хто знаходзіцца побач, нагадваюць супрацоўнікі міліцыі.

«Кожны дзень супрацоўнікі РАУС наведваюць месцы афіцыйна ўстаноўленых вадаёмаў для купання – азёры Шумілінскае, Лескавіцкае і Разван, – расказаў начальнік аддзялення аховы пра-вапарадку і прафілактыкі РАУС Павел Трафімаў. – Расказваем людзям, як важна быць уважлівымі на вадзе: толькі за першыя выхадныя чэрвеня ў Віцебскай вобласці патанулі 8 чалавек. Некаторыя з іх былі нецвярозымі. Таму з гэтым змагаемся строга. І няхай не крыўдуюць на нас жыхары райцэнтра, якія закрываюць на Шумілінскім возеры альтанкі пакрываламі, быццам бы ад спякоты. Заглянем у кожную і праверым, што там робіцца. Недапушчальна, каб чалавек знаходзіўся нецвярозым ля вадаёма. Як правіла, такога абавязкова пацягне ў ваду ахаладзіцца. А ці выплыве адтуль – невядома. Сёлета да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 19.3 КаАП «Распіццё алкагольных, слабаалкагольных напіткаў ці піва, ужыванне наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх аналагаў у грамадскім месцы або з’яўленне ў грамадскім месцы ці на рабоце ў стане ап’янення» прыцягнуты двое жыхароў райцэнтра на Шумілінскім возеры. Ім пагражае штраф да 8 БВ, пры паўторным такім жа парушэнні – да 15 БВ.

Яшчэ супрацоўнікі РАУС падчас рэйдаў на азёрах звяртаюць увагу на паводзіны адпачываючых, у прыватнасці, ці псу-юць яны маёмасць: лаўкі, альтанкі, раздзявалкі. Калі ўбачаць падобныя факт, то складаецца адміністрацыйны пратакол па арт. 11.3 КаАП «Наўмыснае пашкоджанне або пашкоджанне чужой маёмасці» – пагражае штраф да 30 БВ.

Міліцыянеры заклікаюць адпачываючых весці сябе прыстойна і не смеціць (за засмечванне тэрыторыі пагражае штраф да 30 БВ).

Асаблівая ўвага падчас рэйдаў – дзецям. Калі ім не споўнілася 14 гадоў, то яны павінны знаходзіцца на вадаёмах толькі ў суправаджэнні дарослых (Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 543 ад 18 жніўня 2023 года «Аб ахове жыцця людзей на водах»). У адваротным выпадку інфармацыя накіроўва-ецца ў аддзел па адукацыі райвыканкама.

Надвор’е дазваляе і на пляжы паляжаць, і пакупацца, але ж не трэба парушаць грамадскі парадак і варта весці сябе прыстойна. А галоўнае – вярнуцца з вадаёма жывым і здаровым.

Супрацоўнікі РАУС нагадваюць адпачываючым:

не купайцеся ў забароненых месцах;
— не падплывайце да лодак, катамаранаў, гідрацыклаў, якія рухаюцца;
— не лезьце ў ваду нецвярозыя;
— не варта гуляць на вадзе ў гульні, звязаныя з ныраннем;
— забараняецца плаваць на дошках, бярвёнах, надзіманых матрацах і камерах.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *