Шуміліна зноў на п’едэстале
Каманда Шумілінскай СДЮШАР (2011-2012 гадоў нараджэння) заняла трэцяе месца ў рэспубліканскай дзіцяча-юнацкай валейбольнай лізе «Мяч на сеткай».
Усяго ў спаборніцтвах удзельнічалі 10 каманд. Валейбалісты адыгралі чаты-ры туры, якія прайшлі ў Брэсце, Гомелі, Жлобіне і Маладзечне. Шумілінская каманда правяла 18 гульняў, пасля якіх разам з камандамі Мінска, Гродна і Жлобі-на выйшла ў фінал спаборніцтваў.
Фінальныя гульні прайшлі на мінулым тыдні ў Мінску. Наша каманды, за якую выступалі Андрэй Сідарэнка, Яраслаў Канстанцінаў, Марк Ягораў, Арсеній Кулікаў, Павел Лінкевіч, Даніла Акуцёнак, Дзмітрый Ярыга, Міхаіл Карнілаў, Дзмітрый Талстой, Павел Пушноў, Мацвей Рэпнікаў, Арцём Красікаў і Мікіта Аксёнаў (трэнеры Любоў Бабова і Дзмітрый Ананьеў), зававала трэцяе месца. Лепшым іграком у складзе шумілінскай каманды прызналі Яраслава Канстанцінава.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.