На вуліцы плюс 20 градусаў і вышэй. Што можа быць лепш у спякоту, чым адпачынак на возеры?! І хочацца, каб гэты адпачынак быў не толькі прыемным, а і бяспечным.
Пытанне гатоўнасці і бяспечнасці пляжаў знаходзіцца на пастаянным кантролі мясцовай ўлады. Так, тра-дыцыйна вясной на пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў разглядаецца пытанне гатоўнасці пляжаў да новага купальнага сезона. За кожным афіцыйным месцам адпачынку замацоўваюцца прадпрыемствы і арганізацыі, якія і павінны забяспечваць там камфортныя і бяспечныя ўмовы для адпачываючых.
У канцы мінулага тыдні першы намеснік начальніка РАНС Алег Даніловіч і старшыня раённай арганізацыі Таварыства ратавання на водах Аляксандр Шарафутдзінаў разам з карэспандэнтам раённай газеты накіраваліся на пляжы, каб на свае вочы паглядзець іх гатоўнасць да купальнага сезону.
На возеры Шумілінскае дзесяты год працуе ратавальны пост. Тэрыторыя добраўпарадкавана. Раздзявальні, аль-танкі і спартыўны міні-гарадок адрамантаваныя і пафарбаваныя, з’явіліся новыя лавачкі, для смецця абсталяваныя дзве кантэйнерныя пляцоўкі. «За пляж на возеры Шумілінскае адказвае УП ЖКГ, – расказвае Аляксандр Шарафутдзінаў. – І спраўляюцца са сваімі абавязкамі вельмі добра. Бачна сістэмная работа камунгасаўцаў на пляжы».
Далей у полі зроку – возера ў Лескавічах. Месца папулярнае ў шумілінцаў, таксама сюды паплаваць ды пазагараць прыходзяць дзеці, якія адпачываюць у аздараўленчым лагеры «Пунсовы ветразь». Так што месца адпачынку павінна адпавядаць самым строгім патрабаванням. Работнікі Шумілінскага лясгаса, якія адказваюць за пляж, адрамантавалі і пафарбавалі лаўкі, раздзявальню, альтанку. У мінулым годзе на пляжы пачаў працаваць ратавальны пост.
Пляж на возеры Разван карыстаецца вялікай папулярнас-цю ў адпачываючых. Было прынята рашэнне, што з гэтага года і там будзе афіцыйнае месца адпачынку, за якое адказваюць Шумілінская ПМК-70 і ДРБУ-204. Як расказаў Аляксандр Шарафутдзінаў, работнікі Шумілінскай ПМК-70 адрамантавалі і пафарбавалі лаўкі, раздзявальню, устанавілі шлагбаум. Праўда, пад’езд да пляжа застаецца праблематычным: спадзяемся, што ў бліжэйшы час дарожнікі прагрэйдзіруюць дарогу.
На ўсіх трох афіцыйных месцах адпачынку вадалазамі Та-варыства ратавання на водах абследавана і ачышчана акваторыя пляжаў. Усюды ёсць раздзявальні, кантэйнерныя пляцоўкі для смецця, валейбольныя міні-пляцоўкі для актыўнага адпачынку і стэнды з інфармацыяй пра бяспечны адпачынак. А для таго, каб адпачынак быў бяспечны, нагадваем асноўныя правілы паводзін на вадзе:
• купайцеся ў спецыяльна адведзеных месцах, на абсталява-ных пляжах;
• не захадзіце ў ваду ў стане алкагольнага ап’янення;
• пазбягайце купання ў адзіночку, асабліва калі вы не ўпэўне-ныя ў сваіх сілах, у вячэрні і начны час сутак;
• забараняецца карыстацца надзіманымі матрацамі, аўтамабільнымі камерамі і г. д;
• плавайце ў далечыні ад лодак, плытоў, не нырайце пад іх;
• не заплывайце за буйкі і іншыя агароджы;
• Бацькі! Не выпускайце з поля зроку сваё дзіцяці і не адпускайце яго на вадаём без дарослых!
Аляксандр ШЭДЗЬКО.