Барацьба з баршчэўнікам пачалася
На тэрыторыі Шумілінскага раёна сустракаецца небяспечная расліна баршчэўнік Сасноўскага. Па папярэдніх падліках начальніка інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Генадзя Кісялевіча, агульная плошча, якую займае расліна, складае 9,3 га.
Расліна з’яўляецца прадстаўніком сямейства парасонавых, яна не тыповая для нашай краіны, была штучна завезена і стала вялікай праблемай: валодаючы хуткім ростам, зімаўстойлівасцю, устойлівасцю да шкоднікаў і хвароб, выключна высокай насеннай прадукцыйнасцю, магутным канкурэнтным патэнцыялам баршчэўнік-агрэсар выцясняе мясцовыя віды травяністых раслін.
Асаблівую вастрыню праблеме надае і той факт, што баршэўнік змяшчае асаблівыя рэчывы фуракумарыны, якія дзейнічаюць як фотасенсібілізатары: пры трапленні з сокам раслін на адкрытыя часткі цела і наступным іх апрамяненні сонечным святлом здольныя вы-клікаць запаленне скуры або так званыя дэрматыты (апёкі).
Хто і як знішчае?
На тэрыторыі Шумілінскага раё-на распрацаваны план мерапрыем-стваў па абмежаванні распаўсюджван-ня колькасці баршчэўніка Сасноўскага, расказаў Генадзь Кісялевіч. З раённа-га бюджэту на гэтыя мэты выдзелена 6 тысяч рублёў. Асноўныя работы па хімапрацоўцы зараснікаў праводзяць супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, які выйграў тэндар. Для найбольшага эфекту апрацоўка праводзіцца ў аптымальныя тэрміны — пры вышыні расліны да 30-40 см.
На сённяшні дзень апрацоўка з ужываннем гербіцыдаў праведзена на плошчы 5 га. Работы працягваюцца. Хімічны метад (з выкарыстаннем спецыяльных хімічных рэчываў-гербіцыдаў, утрымліваючых гліфасаты, якія выклікаюць гібель раслін) з’яўляецца найбольш эфектыўным метадам барацьбы з дзікарослай раслінай. Працаёмкі, але, на жаль, малаэфектыўны метад – скошванне. Баршчэўнік даволі хутка адрастае і аднаўляецца з насення, актыўна засяляючы абочыны дарог, звалкі, пусткі, населеныя пункты. Скошваць расліну неабходна як мінімум чатыры разы за сезон.
За бяздзеянне – штраф
Раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя нагадвае землекарыстальнікам пра тое, што ў выпадку ўстанаўлення фактаў непрыняцця своечасовых мер па абмежаванні распаўсюджвання баршчэўніка землекарыстальнікі прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці згодна з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. У прыватнасці, фізічная асоба можа атрымаць штраф да 20 базавых велічынь.
Алена КАРПУШЭНКА.
Да слова. Кожная расліна баршчэўніка можа мець да 80 тысяч кветак, а яго насенне распаўсюджваецца на тэрыторыю да двух кіламетраў. Адным словам, агрэсар-тэрмінатар, з якім неабходна змагацца ўсім разам.