23 законы за першы месяц работы
2 мая дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Полацкай сельскай выбарчай акрузе № 28 Стома Аляксандр Мікалаевіч працаваў у Шумілінскім раёне.
Аляксандр Стома сустрэўся з працоўным калектывам УП ЖКГ, дзе расказаў пра пачатак сваёй дзейнасці як дэпутата Парламента, адзначыў, што за першы месяц работы Палата прадстаўнікоў восьмага склікання прыняла 23 законы. Больш падрабязна Аляксандр Стома спыніўся на рабоце над законапраектам аб змяненнях у законы па пытаннях ветэранаў. Ён расказаў аб павелічэнні пенсій і дапамог для ветэранаў вайны, ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў.
Падрабязна расказаў пра змяненні, якія плануюцца для тых, хто атрымлівае ці будзе атрымліваць працоўную пенсію. У прыватнасці, памер пенсіі і льготы мяркуецца больш шчыльна прывязаць да працоўнага стажу, які зароблены падчас работы ў Беларусі, каб зацікавіць грамадзян краіны працаваць на роднай зямлі.
Таксама дэпутат прыняў удзел у мітынгу на воінскім захаванні ў в. Лескавічы, правёў “прамую лінію” і асабісты прыём грамадзян ў Шумілінскай ЦРБ.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.