Інтэрнэт у Ляжнях
Нядаўна пасля правядзення працяглых высоказатратных мантажных работ Інтэрнэт прыйшоў у вёску В. Ляжні. Раённыя сувязісты запрасілі вяскоўцаў на дэманстрацыю паслуг, якія сталі даступнымі і якімі яны цяпер могуць карыстацца, — гэта высокаскарасны інтэрнэт ByFly і інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA. Па словах начальніка раённага вузла электрычнай сувязі Юрыя Маскалькова, недзе каля 30 заявак на падключэнне новых паслуг Белтэлекама паступіла ў той дзень ад жыхароў Ляжнёў.
Алена КАРПУШЭНКА
Надрукавана ў №50 ад 26.06.2012 г.
Деревня Лежни в Шумилинском районе такого ещё не видела
