Адна прафесія на дваіх
У сем’ях, дзе дочкі вырашаюць прадоўжыць прафесію мамы, жыве асаблівая атмасфера. Мама тут не проста мама, а яшчэ настаўнік, старэйшы сябар і дарадца. Так і ў сям’і Мігуцкіх з Шуміліна.
Валянціна Міхайлаўна працуе ў райбальніцы больш за трыццаць гадоў. У свой час закончыла Аршанскае медвучылішча і вярнулася на радзіму (сама родам з Ужляціна). Працавала медсястрой у тэрапеўтычным аддзяленні, а цяпер – у неўралагічным.
Аб прафесіі мамы дачка Вераніка ведала ў школьным узросце практычна ўсё, бо дома вяліся размовы аб рабоце. Таму выбар прафесіі прыйшоў паступова і свядома. У мінулым годзе пасля заканчэння Віцебскага медкаледжа Вераніку накіравалі ў Шуміліна працэдурнай медсястрой паліклінікі. За дзень у працэдурны кабінет звяртаецца больш за паўсотню чалавек.
«Мы любім сваю работу, бо выбралі яе ўсвядомлена, – кажуць Валянціна і Вераніка Мігуцкія. – Лічым, што лячыць людзей, дапамагаць ім – самая высакародная справа».
Ларыса ЗАЙЦАВА.