Два моста и 30 км дорог планируют отремонтировать шумилинские дорожники в 2024 году

Новости Экономика

Два масты і 30 км дарог

Даведаліся, якія дарогі будуць адрамантаваны сёлетаЯшчэ зіма, прыступаць да грунтоўных рамонтаў дарог ранавата, трэба чакаць цёплых дзён. Затое самы час адкарэкціраваць планы, правесці падрыхтоўчыя работы. А планаў у ДРБУ-204 на гэты год багата.

Сёлета даведзена заданне адраманта-ваць 30 кіламетраў дарог. «Гэта роўна на-палову больш, чым было зроблена ў 2023 годзе, – кажа начальнік ДРБУ-204 Уладзімір Раманаў. – На гэтыя мэты выдзелена 6,5 мільёна рублёў з трох крыніц: абласно-га бюджэту, рэспубліканскага дарожнага фонду і міжбюджэтных трансфертаў. Пра-ект бягучага рамонту яшчэ знаходзіцца на ўзгадненні ў вобласці, але асноўныя даро-гі, якія будзем рамантаваць, ужо вядомы: Віцебск-Сіроціна, Обаль-Полацк, Бешанковічы-Шуміліна-Сураўні, Обаль-Ляво-нава-Мішкавічы-Ляжні. Бягучы рамонт гравійнага і асфальтабетоннага пакрыц-ця пачнём у красавіку».

Шумілінскіх дарожнікаў сёлета чакае вялікі аб’ём работ на мастах. Так, у вёсцы Грышаны Сіроцінскага сельсавета ў красавіку распачнуць будаўніцтва новага моста. Грошы на гэты мэты (900 тысяч рублёў) выдзелены з абласнога бюджэту. На ўзвядзенне адведзена шэсць месяцаў.

Чакаецца і рэканструкцыя моста праз раку Обаль ля Пагіршчыны (траса Обаль-Полацк, стары накірунак). Работы таксама мяркуюць распачаць вясной. Тут будуць заменены пралётныя збудаван-ні і пакрыццё, адрамантаваны пад’язныя шляхі. Праектная дакументацыя прайшла экспертызу. Хто стане генпадрадчыкам будаўніцтва, пакажуць таргі. Нягледзячы на тое, хто выйдзе пераможцам, ДРБУ-204 у любым выпадку будзе праводзіць земляныя і асфальтабетонныя работы, рамантаваць пад’язных шляхі да аб’екта.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *