За плённую працу – падарункі
На мінулым тыдні механізатары, якія паказалі лепшыя вынікі на сяўбе, атрымалі падзяку за сваю плённую працу.
Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК І. К. Штуро і спецыяліст райкама Л. Г. Варкун уручылі каштоўныя падарункі механізатару “Прыазёрны мір” Мікалаю Фёдаравічу Карнілаву і механізатару “Прыдзвінскага” Уладзіміру Аляксандравічу Шыёнку.
Не засталіся па-за ўвагай і маладыя механізатары. Начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама М. Я. Ганчарова ўручыла каштоўныя падарункі Дзмітрыю Бязрукаву з “Прыдзвінскага”, Віталю Каропу з “Шумілінскага райаграсэрвісу” і Васілю Аглушэвічу з “Ульскага”.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №42 ад 29.05.2012 г.
Лучшие механизаторы на весеннем севе награждены ценными подарками
