Да 15 чэрвеня завяршыць першы ўкос
Тэма касавіцы выйшла на першы план рабочай нарады ў райвыканкаме, якую правёў учора кіраўнік раёна У. П. Куранны.
Да 10–15 чэрвеня завяршыць першы ўкос – такую задачу паставіў старшыня райвыканкама перад аграрыямі раёна, асаблівая ўвага – тэхналогіі нарыхтоўкі кармоў. Неабходна вучыць і загадчыка фермы, і заатэхніка, і механізатара, Уладзімір Пятровіч даў заданне ўпраўленню сельскай гаспадаркі і харчавання падрыхтаваць семінар па нарыхтоўцы кармоў.
Вялікую занепакоенасць выказаў У. П. Куранны спадам за апошні тыдзень на 10% вытворчасці малака. Як выйсце ён прапанаваў падкошванне пашаў, перавод жывёлы на палеткі з канюшынай.
На нарадзе былі таксама абмеркаваны пытанні добраўпарадкавання, пад’езду да грамадзянскіх могілак і іншыя.
Аліна КАНСТАНЦІНАВА.
Надрукавана ў №42 ад 29.05.2012 г.
Рабочее совещание в райисполкоме: до 15 июня завершить первый укос
