«Цяпло бацькоўскай душы»

У сераду, 18 кастрычніка, у рамках Тыдня бацькоўскай любові ва ўсіх школах раёна прайшоў адзіны ўрок «Цяпло бацькоўскай душы».
УАмбросавіцкай школе адзіны ўрок пачаўся са слоў Маці Тэрэзы: «Калі вы хочаце ашчаслівіць увесь свет, ідзіце дадому і любіце сваю сям’ю». Менавіта гэтыя словы і сталі асноўнай думкай урока, які прайшоў у форме дыялогавай пляцоўкі.
Мадэратар пляцоўкі – настаўнік школы Генадзь Шчарбакоў – акцэнтаваў увагу вучняў на сямейных каштоўнасцях, узаемаадносінах у сям’і. Вучні
7-9 класаў шчыра выказваліся і дзяліліся сваімі меркаваннямі.
І вось вучні разам са спіке-рамі, у ролі якіх выступілі начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Аксана Талстая і дырэктар школы Таццяна Бабарэка, працягваюць ска-зы «Традыцыі сям’і – гэта…», «У маёй сям’і прынята…», аб-мяркоўваюць ролю бацькоў у жыцці. Адказы гучалі розныя, але ва ўсіх былі словы клопат, дабрыня, каханне.
Апошняе заданне – на сардэчках з паперы напісаць пажаданні сваёй сям’і. Кожнаму дзіцяці хочацца, каб у іх сем’ях было ўсё добра.
Фінальную кропку ўрока паставіла Аксана Талстая: «Моцная дзяржава можа быць толькі пры моцных сем’ях. Хочацца, каб у кожнага з нас былі менавіта такія».
Аляксандр ШЭДЗЬКО.