Гарачая вада цяпер у доме ёсць
17 кастрычніка Шумілінскі раён наведаў Аляксандр Капшуль, дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў па Шумілінскай выбарчай акрузе № 38, дырэктар РУП «Беларуснафта-Віцебскаблнафтапрадукт», і правёў асабісты прыём грамадзян у будынку Шумілінскай райветстанцыі.
Да дэпутата звярнуліся жыхары дома № 35 па вул. Сіпко райцэнтра па пытанні гарачага водазабеспячэння. Па словах жыльцоў, пры наступленні ацяпляльнага сезона яны пазбавіліся магчымасці карыстацца гарачай вадой. На прыёме прысутнічаў намеснік старшыні райвыканкама Руслан Насцюшкін, які паабяцаў выехаць на месца, разабрацца, у чым прычына, і вырашыць праблему.
Па названым адрасе выехалі работнікі УП ЖКГ, правялі рэгуліроўку сістэмы цеплаабменніка, які, дарэчы, быў заменены ў доме летам – і праблема вырашылася. Камісійна праведзены замер тэмпературы вады – яна адпавядае ўстаноўленым сацыяльным стандартам (не менш 50 градусаў).
І ўсё ж трэба рабіць заяўкі, параілі работнікі камунальнай службы. Тым больш, калі толькі пачаўся ацяпляльны сезон і ідзе рэгуліроўка сістэмы.
Алена КАРПУШЭНКА