16 октября стартовала республиканская акция «За безопасность вместе!»

Безопасность Новости Общество

«За бяспеку разам»

З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе з 16 кастрычніка па 1 лістапада ў Шумілінскім раёне пройдзе рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя  «За бяспеку разам». Яна накіравана на павышэнне ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыю пажарна-прафілактычнай работы, аналіз яе эфектыўнасці і ацэнку гатоўнасці тэрыторый да асенне-зімовага пажаранебяспечнага перыяду.

Акрамя ратавальнікаў, у акцыі прымуць удзел прадстаўнікі органаў унутраных спраў, адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнай сферы, жыллёва-камунальнай гаспадаркі і інш. Акцэнт будзе рабіцца на абследаванні супрацьпажарнага стану домаўладанняў адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян, інвалідаў, сем’яў, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна не-бяспечным становішчы.

Таксама ў рамках акцыі ў якасці кансультацыйнай дапамогі будзе прапанавана грамадзянам звярнуцца ў тэрытарыяльны органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях для правядзення абследавання супрацьпажарнага стану жылля.

Не забывайце пра родных і блізкіх, якія жывуць у вёсках. У рамках рэспубліканскай прапагандысцкай кампаніі «Бяспечная старасць» наведайце састарэлых бацькоў. Праверце, як падрыхтаваліся да ацяпляльнага сезона яны.

Памятайце, што згодна з заканадаўствам адказнасць за выкананне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў жылых дамах, якія належаць грамадзянам на праве пры-ватнай уласнасці, ускладзена на іх уласнікаў.

Вадзім ПІВАВАРАЎ, інспектар РАНС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *