29 верасня — 1 кастрычніка ў Шумілінскай СДЮШАР пройдзе традыцыйны валейбольны турнір, прысвечаны памяці трэнера-выкладчыка Анатоля Завадскага.
За перамогу будуць змагацца 4 беларускія (Шуміліна, Віцебск, Гомель і Мінск) і 2 расійскія (Пскоў і Адзінцова) каманды
У пятніцу гульні пачынаюцца ў 12.30, у суботу — нядзелю – у 9.30.
Прыходзьце падтрымаць нашу каманду!