Первый педагогический опыт — в детском лагере

Молодёжь

Самы малады выхавальнік

Для Дар’і Хадзюковай з Обалі, якая зараз працуе выхавальнікам на трэцяй змене аздараўленчага лагера «Пунсовы ветразь», гэта першы вопыт работы ў якасці педагога, так сказаць, першая лагерная змена. Яна тут самы малады выхавальнік.

Дар’я закончыла два курсы Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава, і калі педагог Обальскай школы Вольга Баранава, якая зараз працуе начальнікам аздараўленчага лагера, прапанавала будучай настаўніцы хіміі і біялогіі паспрабаваць сябе ў ролі выхавальніка, дзяўчына з радасцю згадзілася.

Дар’ю паставілі на першы атрад, у які ўваходзяць 25 старшакласнікаў. Але невялікая розніца ва ўзросце дзяўчыну не пужае, яна ж будучы педагог і разумее, што прыйдзе працаваць у школу не ў пачатковыя класы. І вопыт зносін з падлеткамі будзе толькі на карысць. Тым больш, што на адным атрадзе працуюць трое выхавальнікаў – ёсць магчымасць набірацца вопыту ў старэйшых калег.

«Калісьці сама ў дзяцінстве адпачывала ў лагеры ў Лескавічах, таму арыентуюся тут добра, – кажа Дар’я. – Цяпер жа гляджу на свет вачыма выхавальніка, і карціна зусім іншая. Адчуваю вялікую адказнасць за дзяцей, іх бяспеку і здароўе. Многія з іх надзвычай актыўныя, ім трэба рэалізаваць сваю энергію. Таму кожны дзень праводзім забаўляльныя і спартыўныя мерапрыемствы. Наогул мне падабаецца працаваць з дзецьмі, з многімі ў мяне агульныя інтарэсы».

Дар’я Хадзюкова на наступнае лета, пасля заканчэння трэцяга курса, паедзе ў аздараўленчыя лагеры на афіцыйную практыку. Калі будзе выбар, канешне, аддасць перавагу «Пунсоваму ветразю».

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *