СЛУЖБА 102: ТЫДЗЕНЬ  У ЛІЧБАХ І ФАКТАХ

Происшествия

За мінулы тыдзень у раённы аддзел унутраных спраў паступіла 84 паведамленні і заявы, расказаў намеснік начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі.

Раённым аддзелам Следчага камітэта раёна па матэрыялах праверак РАУС узбуджаны тры крымінальныя справы.

За тыдзень выяўлена 18 адміністрацыйных правапарушэнняў, 11 з якіх – за знаходжанне ў стане алкагольнага ап’янення ў грамадскім месцы, 2 – за лжывы выклік.

Праведзена адпрацоўка 72 асоб, якія стаяць на розных прафілактычных уліках.

Супрацоўнікамі ДАІ выяўлена 70 па-рушэнняў Правілаў дарожнага руху.

Чатыры вадзіцелі ехалі за рулём аўто без прышпіленага рамяня бяспекі, двое  – перавозілі дзяцей без спецыяльных утрымліваючых крэслаў. Адміністрацыйныя пратаколы складзены на 20 веласіпедыстаў, якія пераязджалі праезную частку ва неўстаноўленым месцы.

Выяўлена 5 пешаходаў, якія парушылі правілы дарожнага руху.

Глеба
Ля в. Непароты невядомымі асобамі быў зняты ўрадлівы слой глебы на плошчы 1,2 гектара. Па папярэдніх падліках Шумілінскаму лясгасу (яму належыць зямля) нанесены ўрон больш як на 44 тысячы рублёў. Па дадзеным факце ўзбуджана крымінальная справа па арт. 269 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Псаванне земляў». Максімальнае пакаранне, якое пагражае ліхадзеям, – пазбаўленне волі да пяці гадоў.

Няўважлівасць
На аўтадарозе Гарадок-Ула-Камень (ля Сіроціна) адбылося ДТЗ. Жыхар Віцебска (кіраваў аўтамабілем «Лада») не ўступіў дарогу легкавушцы, вадзіцель якой ехаў па галоўнай дарозе. У выніку ДТЗ транспартныя сродкі былі пашкоджаны. Складзены адміністрацыйны пратакол, вадзіцелю пагражае штраф да 20 БВ (з пазбаўленнем вадзіцельскіх правоў да двух гадоў або без пазбаўлення).



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *