Дан старт первой смене в оздоровительном лагере «Алый парус»

Новости Образование Общество

Лета спявае, у лагер запрашае!

12 чэрвеня, у Лескавічах было як ніколі мнагалюдна і ажыўлена – пачалася першая змена ў аздараўленчым лагеры «Пунсовы ветразь». Дзеці прыехалі!

На працягу дня выхавальнікі сустракалі дзяцей, прымалі ў іх бацькоў патрэбныя дакументы, суправаджалі хлопчыкаў і дзяўчынак да пакояў. Усяго ў першую змену ў «Пунсовым ветразі» адпачне 71 дзіця, расказала начальнік лагера Святлана Раманава. Мы спыталі ў дзяцей, чаго яны чакаюць ад адпачынку.

Наташа Сіўцова, Шуміліна:

– У «Пунсовы ветразь» прыехала ад-пачываць у восьмы раз! Таму прыкладна ведаю, якія забаўляльныя мерапрыемствы нас чакаюць. Ужо сустрэла сваіх знаёмых хлопцаў і дзяўчат, з якімі адпачывала тут летась. Так што думаю, нам разам будзе добра і весела.

Данііл Грачуха, Мікіціха:

– Я прыехаў у лагер у першы раз. Хочацца, каб было шмат цікавых мерапрыемстваў. Спадзяюся, што будзе шмат часу, каб гуляць у футбол. Я яго вельмі люблю.

Марыя Заблоцкая, Шуміліна:

– У лагеры ў Лескавічах была ў мінулым годзе. Вельмі спадабалася, таму прыехалаі сёлета. Летась пасябравала з віцяблянамі, якія тут адпачывалі. Дружым і зараз. Ад лагера чакаю прыемных сюрпрызаў і новых сяброў.

Радзівон Генак, Шуміліна:

– Я ў лагеры ў другі раз. Прыехаў сюды адпачыць ад вучобы і ад камп’ютара. Лагер жа называецца аздараўленчым, таму планую тут паправіць здароўе, каб быць моцным.

Ларыса ЗАЙЦАВА.

Р.S. 14 июня в  «Алом парусе» прошло открытие первой смены.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *