«Прыазёрны мір» засеяў грэчку
Вытрымліваючы аптымальныя тэрміны сяўбы (канец мая-пачатак чэрвеня), на мінулым тыдні ў ААТ «Прыазёрны мір» пасеялі грэчку. Гэта адзіная гаспадарка раёна, якая вырошчвае такую культуру.
«Умовы надвор’я з кожным годам мяняюцца, таму важна падабраць культуры, якія добра будуць расці на нашых землях, – кажа дырэктар ААТ «Прыазёрны мір» Мікалай Жыгуноў. – Старшыня райвыкан-кама Сяргей Аляксандравіч Галынчык і начальнік райсельгасхарчу Уладзімір Сяргеевіч Пушноў прапанавалі
нам паспрабаваць вырошчваць грэчку. А чаму б і не? Трэба эксперыментаваць. Калі культура апраўдала сябе ва Ушацкім раёне, то, напэўна, і ў нас вырасце».
Насенне ў кошт будучага ўраджаю ўзялі у КУСГП «Глы-бачаны», якое некалькі гадоў запар вырошчвае грэчку. Мясцовы механізатар Вадзім Гарланаў (на здымку) падрыхтаваў палеткі, ён жа і засяваў новую для гаспадаркі культуру.
«Спраўляўся за дзень з трыццаццю гектарамі, – расказаў Вадзім. – Грэчка будзе расці вось на гэтым полі ў вёсцы Га-родна. Планавалі 80 га, засеялі 100».
Да гэтага кіраўніцтва ААТ «Прыазёрны мір» вывуча-ла асаблівасці вырошчвання грэчкі. Як высветлілася, у доглядзе няма нічога складанага.
«Напрыклад, дастаткова ўсяго адной хімпраполкі за сезон, – даводзіць Мікалай Жыгуноў. – Для параўнання: рапс праполваем тры разы. А тона гэтых абедзвюх культур каштуе прыкладна аднолькава, па тысячы рублёў. Для грэчкі важна апыленне. Спадзяемся, пчолы жыхароў навакольных вёсак будуць працаваць над урадлівасцю поля. Каліўрад-жай грэчкі апраўдае сябе, то на наступны год павялічым плошчы палеткаў».
Ларыса ЗАЙЦАВА.