Дзяцінства звонкае смяецца

Да Дня абароны дзяцей для юных жыхароў нашага раёна прайшлі разнастайныя мерапрыемствы ва ўстановах адукацыі і культуры.
Па шматгадовай традыцыі ў прытулку Шумілінскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра дарослыя арганізавалі і правялі святочную праграму «Няхай дзяцінства звонкае смяецца», а шматлікія госці – прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна – прывезлі дзецям, што апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, падарункі.
Намеснік старшыні райвыканкама старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Ірына Шалахава павіншавала дзяцей са святам, выказала ім добрыя пажаданні і ўручыла спартыўны інвентар. А вучням дзявятых класаў, якіх чакаюць выпускныя экзамены, пажадала здаць іх паспяхова і выбраць правільны шлях у жыцці, каб вярнуцца ў родны раён патрэбнымі спецыялістамі.
Дзеці весяліліся, гулялі і адгадвалі загадкі, спявалі і танцавалі. Ахвотна ўцягвалі ў свае забавы дарослых га-сцей. Не давалі сумаваць і вясёлыя клоўны-аніматары. Цікавай выдала-ся своеасаблівая эстафета пажаданняў – калі перадаючы адзін-аднаму сім-валічную свечку жаданняў, выхаванцы і выхавальнікі прытулка жадалі шчасця і ўдачы, здароўя і радасці, удзячнасці і цярпення. Цёплыя словы для сваіх братоў і сясцёр, сяброў знаходзілі нават самыя маленькія.
Застаецца толькі загадаць, каб усе пажаданні спраўдзіліся, а дзеці заўжды мелі шчаслівую сям’ю.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.