
Які штраф за выраб самагону?
На пытанне адказвае ўчастковы інспектар РАУС Юрый Сільвестраў, які абслугоўвае тэрыторыю Обальскага сельсавета.
– На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь забаронены выраб самагону, у тым ліку і для асабістых патрэб. Згодна з заканадаўствам нельга вырабляць напіткі, моцнасць якіх больш за 7 градусаў, нельга захоўваць і перавозіць іх у вялікай колькасці (звыш пяці літраў) і гандляваць імі. Гэта забарона таксама распаўсюджваецца на сыравіну і апараты для вырабу самагону. Знойдуць – дадуць штраф і канфіскуюць усё вышэй пералічанае.
Згодна з арт. 13.27 КаАП за незаконныя выраб самагону, брагі, захоўванне самагонных апаратаў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць – штраф да 30 БВ. За незаконную рэалізацыю спіртаўтрымліваючай прадукцыі прадугледжаны штраф да 100 БВ з канфіскацыяй прадукцыі.
У мінулым годзе супрацоўнікамі РАУС было канфіскавана з незаконнага абароту 65 літраў самагоннай брагі, самагону і іншай спіртаўтрымліваючай прадукцыі. Канфіскаваны тры самагонныя апараты.
Людміла ЗУЙКОВА.