За выжигание сухой травы – штраф до 40 миллионов рублей

Актуалии Закон Экология

А штраф – да 40 мільёнаў
Вясной многія жыхары раёна маюць звычку паліць сухую траву. Але пры гэтым не думаюць, што агонь можа перакінуцца на парк ці лес, што такім чынам разбураюцца гнёзды птушак, пашкоджваюцца грыбныя і ягадныя мясціны. У выніку палаў адбываецца дэградацыя расліннасці, становіцца бедным яе відавы склад, пачынаецца эрозія глебы, забруджваецца атмасфера.  Палы з’яўляюцца прычынай пажараў на тарфяніках. Увогуле выпальванне сухой расліннасці разбурае прыроду. Таму супрацоўнікі райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя яшчэ раз нагадваюць, што выпальванне сухой травы катэгарычна забараняецца. За гэта пагражае адміністрацыйная адказнасць.
Згодна з арт. 15.57 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама пажніўных рэшткаў або непрыняцце мер па ліквідацыі палаў на зямельных участках вядзе да штрафу ў памеры ад дзесяці да сарака базавых велічынь.
М. ІВАНОЎ, вядучы спецыяліст Шумілінскай райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Надрукавана ў №30 ад 13.04.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *