Задача ЖКГ – развіваць і павышаць якасць паслуг
Як рэалізуюцца ў Шумілінскім раёне патрабаванні Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 7 «Аб удасканаленні i развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі», прааналізавалі дэпутаты на пасяджэнні чарговай 64-й сесіі раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання. Удзел у рабоце сесіі прыняў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоль Шчасны.
Развіццё і ўдасканаленне жыллёва–камунальнай галіны – праблема актуальная не толькі для нашага рэгіёна, для краіны ў цэлым, падкрэсліў старшыня райсавета Мікалай Будневіч, які вёў сесію. У нашым раёне робіцца шмат па забеспячэнні жыхароў якаснай вадой, капітальным і бягучым рамонце жылля і іншых напрамках. Аднак спыняцца нельга, бо ад якасці работы жыллёва-камунальных службаў залежы-ць паспяховае развіццё эканомікі, дабрабыт людзей, іх здароўе, працаздольнасць і настрой у грамадстве.
З асноўным дакладам выступіў намеснік старшыні райвыканкама Руслан Насцюшкін. Па словах дакладчыка, каб надаць новую якасць усёй эканамічнай і вытворчай дзейнасці галіны, у бліжэйшай перспектыве трэба засяродзіць на-маганні на некалькіх асноўных накірунках: цеплавая мадэрнізацыя жыллёвага фонду, паляпшэнне якасці пітной вады, укараненне новых падыходаў да абыходжання з бытавымі адходамі, правядзенне справядлівай тарыфнай палітыкі, выкарыстанне мясцовых відаў паліва ў цеплаэнергетыцы, удасканаленне структуры ЖКГ. Галоўную задачу ЖКГ бачыць у павышэнні якасці прадастаўляемых паслуг.
Р. М. Насцюшкін зрабіў падрабязны аналіз праводзімай работы па ўсіх напрамках дзейнасці. Адзначым найбольш галоўныя.
Жыллё і капрамонт
На балансе УП ЖКГ раёна знаходзіцца 688 жылых памяшканняў (334,647 тыс. м кв.). Летась капрамонт зроблены на 8 аб’ектах (6,8 тыс. м кв.). На 2023 год даведзена заданне правесці капрамонт жылфонду на плошчы 4,2 тыс. м кв., на што выдзелена 1 000,0 тыс. рублёў.
Вада
УП «Віцебскводаканал» летась пабудавала артэзіянскую свідравіну ў Непаротах, пераклала сеткі водазабеспячэння ў Мішкавічах, Ужляціне. Да станцыі абезжалезвання г. п. Обаль падключана в. Гаравыя. УП ЖКГ добраўпарадкавана і адрамантавана 11 шахтавых калодзежаў. За кошт сродкаў абласнога бюджэту ў 2023 годзе плануецца будаўніцтва станцый абезжалезвання ў аг. Башні і в. Добрына. Сёлета на артэзіянскіх свідравінах у Андрэеве, Полькавічах устаноўлена водаачышчальнае абсталяванне. Да 1 чэрвеня плануецца ўсталяваць такое ж у Грудзінаве і Непаротах.
Ацяпленне
У 2022 годзе выкананы работы па замене 3,05 км цеплавых сетак з прымяненнем поліэтыленавых і пі-труб у Шуміліне і Амбросавічах. Праведзена замена катлоў малой магутнасці замест незагружаных катлоў большай магутнасці на МВП у кацельнях у Добрыне, кацельня ў Сураўнях пераведзена на работу ў аўтаматычным рэжыме з устаноўкай двух катлоў, працуючых на пелетах. Выкананы капрамонт двух катлоў, працуючых на шчэпе ў аг.Слабада, і аднаго катла ў кацельні г. п. Обаль. У 2023 годзе плануецца замяніць 1,1 км цепласетак у Шуміліне, Обалі, Дабеі.
Адходы
Для збору змешаных адходаў у раёне выкарыстоўваецца 1321 кантэйнер, для паасобнага збору другасных матэрыяль-ных рэсурсаў маецца 1038 кантэйнераў. Абсталявана 155 кантэйнерных пляцовак. У 2022 годзе УП ЖКГ за кошт уласных сродкаў набыло 203 кантэйнеры. На балансе УП ЖКГ знаходзяцца 2 палігоны (Шуміліна і Обаль). Летась прадпрыемствам быў набыты смеццявоз-кантэйнеравоз. Летась УП ЖКГ нарыхтавана 440,64 т другасных матэрыяльных рэсурсаў, у тым ліку адходаў паперы і кардону – 214 т, шкла – 159,09 т, палімераў – 29,81 т, шын – 18,18 т, адпрацаваных масел – 2 т.
Добраўпарадкаванне
У 2022 годзе ў населеных пунктах раёна выдалена 166 аварыйных дрэў, з іх 56 – на грамадзянскіх могілках. Уладкаваны месцы і зоны адпачынку ўздоўж аўтамабільных дарог і паблізу лясных масіваў. Асаблівая ўвага надавалася і стану вулічна-дарожнай сеткі. Выкананы работы па рамонце і до-браўпарадкаванні 5 дваровых тэрыторый у Амбросавічах.
Даклад дапоўнілі дырэктар УП ЖКГ Аляксей Шпакаў, галоўны інжынер «Віцебскай гарадской жыллёва-камунальнай гаспадаркі» Ігар Курганаў, намеснік дырэктара па абслугоўванні сельскіх населеных пунктаў «Полацкводаканала» Уладзімір Пірагоў.
Алена КАРПУШЭНКА.