Паважаныя работнікі і ветэраны ААТ «Шумілінскі льнозавод»!
Раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў сардэчна віншуюць з 80-гадовым юбілеем калектыў ААТ «Шумілінскі льнозавод» і ветэранаў прадпрыемства!
У Беларусі вялікая ўвага надаецца вырошчванню і перапрацоўцы лёну, недарэмна Дзяржаўны Герб Рэспублікі Беларусь акаймаваны вянком з залатых калоссяў, пераплеценых кветкамі канюшыны і лёну.
Шумілінскі льнозавод – адно са састарэйшых прадпрыемстваў раёна, са сваёй гісторыяй і традыцыямі. У апошнія гады прадпрыемства асвойвае новыя тэхналогіі сяўбы і ўборкі льнотрасты, набываецца новая тэхніка, пашыраюцца плошчы пасеву лёну.
Хочацца спадзявацца на шчаслівае будучае вашага прадпрыемства і людзей, якія працуюць на ім. Упэўнены, што яны ў поўнай меры павінны карыстацца плёнам сваёй працы.
Шчыра жадаем моцнага здароўя, поспехаў, невычэрпнай энергіі і безаварыйнай работы, шчасця і дабрабыту ў сем’ях!
Надрукавана ў №28 ад 06.04.2012 г.
К 80-летию Шумилинского льнозавода
