У шумілінскім музеі правялі мерапрыемства з нагоды 130-годдзя Янкі Купалы і Якуба Коласа

Культура Молодёжь

“Прыміце паклон ад нас”
У рамках грамадска-культурнай акцыі “Чытаем Купалу і Коласа разам”, прысвечанай 130-годдзю з дня нараджэння беларускіх класікаў, 28 сакавіка ў Шумілінскім гісторыка-краязнаўчым музеі прайшоў конкурс выразнага чытання вершаў “Паклон прыміце ад нас”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні 2-4 класаў СШ №1 г. п. Шуміліна.
Напярэдадні дзеці наведалі музейнае мерапрыемства і выставу “І кожны, прамовіўшы “Якуб Колас”, адразу ж прыпомніць — “Янка Купала”.  Дзеці даведаліся цікавыя факты з жыцця і творчасці паэтаў: што верш, за які дзесяцігадовы Якуб Колас атрымаў свой першы ганарар — 1 рубель ад бацькі –  называўся “Вясна”; што камедыю “Паўлінка” Янка Купала прысвяціў сваёй першай каханцы  – актрысе, паэтэсе Паўліне Мядзёлцы; што першая сустрэча Янкі Купалы і Якуба Коласа адбылася ў жніўні 1912 года ў маёнтку Смольня на Міншчыне і іншыя.
А дыпламантамі конкурсу сталі: Аляксандра Кузьмянок (3 “Б” клас) — 1 месца, Лідзія Кахтэнка (2 “В”) — 2 месца, Данііл Рубін (4 “В”) — 3 месца. Журы таксама адзначыла выразнае чытанне вершаў вучаніц 3 “Б” класа Дар’і Лапавухавай і Алены Валекавай. Кожны з удзельнікаў быў адзначаны граматай і прызам.
С. ІВАНОВА, старшы навуковы супрацоўнік Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея.
Надрукавана ў №28 ад 06.04.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *