Колькасць зваротаў грамадзян у райвыканкам знізілася на трэць
З якімі праблемамі звяртаюцца жыхары раёна ў розныя інстанцыі? Якія меры прымаюць органы ўлады па задавальненні абгрунтаваных патрабаванняў? Пра гэта ішла гаворка на адкрытым пасяджэнні райвыканкама 24 лютага пры разглядзе дадзенага пытання.
У 2022 годзе агульная колькас-ць зваротаў у райвыканкам і яго структурныя падраздзялен-ні склала 256 зваротаў (68% да ўзроў-ню 2021 года, – 123), паведаміла загадчык сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Вольга Баранава. Найбольш запатрабаванай формай падачы з’яўлялася пісьмовая. У той жа час на 6% вырасла колькасць зваротаў у сельскія выканаўчыя камітэ-ты (215 зваротаў). Тут пераважае вусная форма (201).
Летась з вышэйстаячых арганізацый паступіла ў райвыканкам 45 зваротаў (145% да ўзроўню мінулага года, +14). Усе яны разгледжаны: 11 – задаволена, па 25-ці дадзены тлумачэнні, 3 прыняты да ведама (ананімныя), 7 зваротаў знаходзяцца на кантролі.
Традыцыйна ў топе запатрабаваных праблемы ЖКГ. Шмат паступіла пытанняў па сацыяльным і пенсійным забеспячэнні, землеўпарадкаванні і землекарыстанні, рамонце і ўтрыманні дарог. Павялічылася колькасць зваротаў па пытаннях архітэктуры і будаўніцтва, АПК, занятасці.
Па выніках разгляду 136-ці зваротаў грамадзян, якія паступілі непасрэдна ў райвыканкам, 35 задаволена, па 72-м дадзены адказы інфармацыйна-тлумачальнага характару, 15 пастаўлена на кантроль, 5 – накіраваны па кампетэнцыі, па 5 зваротах – адмоўлена, 4 не разглядаліся прызнаныя паўторнымі, інфарма-цыя прынята да ведама). У 2022 годзе ў райвыканкам паступіла 36 скаргаў (–1 да 2021 года), што склала 26% ад агульнай колькасці зваротаў, у тым ліку 12 (33%) – абгрунтаваных. Зменшылася колькасць калектыўных зваротаў і склала 15 (47% да ўзроўню 2021 г., ці – 17), з іх толькі адзін зварот (2021 г. – 5) паступіў з колькасцю подпісаў грамадзян больш за 30. Тэматыка іх прадказальная: пытанні жыллёва-камунальнай гаспадаркі (7), архітэктуры і будаўніцтва (2), электразабеспячэння (2), жыллёвага заканадаўства (1), транспарту (1), аддзела ўнутраных спраў (1), ган-длю (1). На кантролі знаходзіцца адзін калектыўны зварот па капітальным ра-монце дома № 49 па вул.Юбілейнай у Шуміліне. З 9 да 4 зменшылася колькасць ананімных зваротаў.
На пасяджэнні заслухалі выконваючага абавязкі дырэктара ААТ «Агра-Баравінка» Віталя Уогінтаса, які даваў тлумачэнні наконт таго, якая работа вяд-зецца па зваротах, паступіўшых па пытаннях несвоечасовай выплаты зарпла-ты і забеспячэння пітной вадой жыхароў в. Дубраўскае.
У сувязі з тым, што асноўнымі пытаннямі, што паступаюць у розныя інстанцыі, застаюцца пытанні жыллёвага фонду і жыллёва-камунальнай гаспадаркі (28% ад агульнай колькасці), заслухана справаздача адказнага за работу са зваротамі грамадзян УП ЖКГ Шумілінскага раёна Ягора Дзяменцьева. Спецыяліст расказаў, як наладжана работа на прадпрыемстве і як вядзецца кантроль за вы-кананнем паступіўшых заявак і ў службу 115, і ў дыспетчарскую.
У цэлым жа аналіз стану паказаў, што ў раёне работа са зваротамі грамадзян вядзецца згодна з патрабаваннямі заканадаўства.
Алена КАРПУШЭНКА.