Слово — делегатам съезда новой партии «Белая Русь». Кристина Афанасьева

Общество Президент

Надзейная апора беларускай дзяржавы

Крысціна АФАНАСЬЕВА, галоўны санітарны ўрач Шумілінскага раёна:

–  Удзячная ўдзельнікам сходу, што мая кандыдатура была вынесена на абмеркаванне ў якасці дэлегата на зъезд па стварэнні новай палітычнай партыі з рабочай назвай «Белая Русь» і затым абраная. Для мяне гэта вельмі ганарова і прыемна, і ў той жа час адказна. Устаноўчы з’езд — важная і сур’ёзная палітычная падзея ў краіне.

Перакананая, што новая партыя стане, па-першае, надзейнай апорай беларускай дзяржавы і кіраўніка краіны, па-другое, сур’ёзнай і самастойнай сілай, якая аб’яднае прадстаўнікоў розных прафесій і пакаленняў, сапраўдных патрыётаў і нераўнадушных людзей, і будзе накіравана на рашэнне праблем, якія стаяць перад грамадствам.

У новай структуры вялікія планы, а ў яе прыхільнікаў шмат ідэй. Галоўнае, што ўсе яны будуць накіраваны на карысць чалавека і карысць краіны.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *