
Урок мужнасці ад афіцэраў
Стала добрай традыцый, што актывісты раённай арганізацыі «Беларускі саюз афіцэраў» напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь праводзяць у школах раёна Урокі мужнасці. Як адзначыў старшыня раённай арганізацыі «Беларускі саюз афіцэраў» палкоўнік Валерый Жандараў, сустрэчы прайшлі ў кожнай школе, удзел бралі не толькі кадравыя афіцэры Узброеных Сіл, а і афіцэры з райаддзела па надзвычайных сітуацыях і райаддзела ўнутраных спраў.
16 лютага да вучняў Мішневіцкай школы завіталі намеснік начальніка РАНС маёр Дзмітрый Красоўскі і стар-шы прапаршчык Мікалай Андрэеў. На пачатку сустрэчы госці павіншавалі школьнікаў з надыходзячай слаўнай датай – 105-годдзем Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Асноўнай тэмай выступлення Мікалая Іосіфавіча стаў Афганістан, дзе старшы прапаршчык Андрэеў у сапёрнай роце выконваў інтэрнацыянальны абавязак у 1980-1982 гадах. Вучні пачулі аповед пра афганскую невыносную спёку і цяж-кія ўмовы, у якіх прыходзілася ваяваць савецкім салдатам, пра тое, як размініравалі дарогі і населеныя пункты, якія «падарункі» ў выглядзе замініраваных цацак ці магнітафонаў пакідалі душманы.
Дзмітрый Красоўскі пабудаваў сваё выступленне на канкрэтных прыкла-дах таго, чым займаюцца ратавальнікі. У службу 101 паступіў сігнал пра па-жар – у ратавальнікаў ёсць 40 секунд, каб выехаць на здарэнне. Падчас да-рожнага здарэння чалавек не можа вы-брацца з машыны – ратавальнікі імчацца на дапамогу. Падчас збору грыбоў і ягад заблукалі ў лесе – ізноў спецы-ялісты аддзела дапамогуць. Дзмітрый Анатольевіч адзначыў, што служба ў ратавальнікаў важная для людзей і пра-панаваў задумацца пра паступленне ў навучальныя ўстановы, у якіх вучаць людзей ратаваць.
На памяць пра сустрэчу вучні Мішневіцкай школы падарылі гасцям невялікія сувеніры, зробленыя сваімі рукамі.
Алесь САКАЛОЎ.