Милиция на страже урожая

Общество Сельское хозяйство

Не да сну, пакуль зерне ідзе

Ад аддзела ўнутраных спраў УАЗік на хуткасці імчыць у “Сіроцінскі”,  едзем у начны рэйд.
Разам з участковым інспектарам Дзмітрыем Зубаравым абыходзім складскія памяшканні на зернетаку ў вёсцы Слабада. Усюды парадак. Рабочыя змятаюць рассыпанае зерне.
“Задача ўчастковага – папярэдзіць крадзяжы”, – тлумачыць Дзмітрый Зубараў. Бліжэй да апоўначы завіталі на зернесушылку ў Сіроціна. Незаўважнымі быць не ўдалося – насустрач адразу выйшаў намеснік дырэктара па вытворчасці Аляксей Жыгуноў. “Спаць не прыходзіцца, сцерагу ўраджай, – усміхаецца Аляксей. – Сачу за парадкам, пры неабходнасці дапамагаю аператарам сушылкі”.
Тым не менш, за зернесушылкай патрэбны пільны нагляд. Напрыклад, тыдзень таму засталі аднаго з рабочых п’яным.
Крадзяжоў зерня тут сёлета не зарэгістравана, а вось у майстэрні з “Кіраўца” знялі кардан, злачынца пакуль не знойдзены.
– А ў вас як наконт захаванасці зерня? Ці многа крадзяжоў? – пытанне інжынеру па ахове працы КУСГП “Мішневічы” Алегу Марцірасяну, які ноччу дзяжурыць на сушылцы.
– Ды не, не было крадзяжоў. На сушылцы кругласутачнае дзяжурства, так што ўкрасці зерне практычна немагчыма, – патлумачыў Алег. – Ды і ведаюць усе, што за такое звольняць з работы.
Дарэчы, на зернесушылцы ў Мішневічах працуюць і падлеткі. Хлопцы надзейныя, працоўную дысцыпліну не парушаюць.  А  вось у “Ляжнях” з зернесклада мясцовы жыхар сёлета ўкраў мяшок зерня. Мужчыну пагражае штраф больш за мільён рублёў. А колькі ганьбы!
А ў цэлым сёлета на зернесушылках менш заўваг і парушэнняў. Такую выснову зрабіў начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС А. М. Каралёў.
Автор Людмила ЗУЙКОВА.
Опубликовано в №63 от 17.08.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *