Служба 102: прошедшая неделя в цифрах и фактах

Происшествия

Служба 102: тыдзень у лічбах і фактах
За мінулы тыдзень у  РАУС паступіла 62 заявы і паведамленні, расказаў начальнік штаба Віктар Попелаў.

Раённым аддзелам Следчага камітэта па матэрыялах праверак РАУС крымінальныя справы за мінулы тыдзень не былі ўзбуджаны.

Выяўлена 8 адміністрацыйных правапарушэнняў, 2 – за знаходжанне ў стане алкагольнага ап’янення ў грамадскіх месцах, 3 – за нявыхад абавязанай асобы на работу, па аднаму – за дробнае хуліганства, непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі, ілжывы выклік.

Праведзена адпрацоўка 33 жыхароў раёна, якія стаяць на прафілактычным уліку ў РАУС за правапарушэнне ў быце. Праверана і адпрацавана 30 месцаў зборышч асоб асацыяльных паводзін, вынесена 2 пастановы аб пастаноўцы на ўлік у РАУС за здзяйсненне розных правапарушэнняў.

Па лініі інспекцыі па справах непаўналетніх праверана 7 непаўналетніх, з якімі праводзіцца індывідуальна-прафілактычная работа. Выяўлены 3 факты сямейнага нядобрабыту, інфармацыя накіравана ў аддзел па адукацыі райвыканкама.

Адбылося 5 дарожна-транспартных здарэнняў (людзі не пацярпелі, аўтамабілям патрабуецца рамонт).

Выяўлены 102 парушэнні правілаў дарожнага руху (12 – за перавышэнне хуткасці, 10 – за непрышпілены рамень бяспекі). Правілы дарожнага руху парушылі 15 пешаходаў, у тым ліку 13 з іх не былі пазначаны святловяртальнымі элементамі ў цёмны час сутак.

Падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *