Выполнение требований Директивы №1 в районе – главная тема на заседании Шумилинского райисполкома 23 марта

Актуалии Президент

У полі зроку – Дырэктыва №1
Бяспека чалавека, ахова яго працоўнага месца, дысцыпліна – гэтаму прысвечана Дырэктыва Прэзідэнта Беларусі № 1 “Аб мерах па ўмацаванню грамадскай бяспекі і дысцыпліны”.
Аб тым, як выконваюцца патрабаванні Дырэктывы № 1 у раёне, што трэба зрабіць для бяспекі працуючых, і ішла размова на пасяджэнні райвыканкама ў мінулую пятніцу, якое правёў першы намеснік старшыні райвыканкама В. В. Родзіч.
У рабоце пасяджэння прыняў удзел старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па дзяржаўнаму будаўніцтву, мясцоваму самакіраванню і рэгламенту В. М. Байкоў.
Галоўны спецыяліст аддзела інтэнсіфікацыі сельскагаспадарчай вытворчасці ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання А. Ю. Крыўко далажыў аб стане вытворчага траўматызму ў сельскагаспадарчых арганізацыях раёна і аб тых мерах, якія прымаюцца для бяспечных умоў працы. У прыватнасці, Аляксей Юр’евіч паведаміў, што за 2011 год пытанні захавання нормаў і правілаў па ахове працы былі тры разы заслуханы на калегіі райсельгасхарчу, было арганізавана 12 семінараў па актуальных пытаннях аховы працы. Тры арганізацыі (“Прыазёрны мір”, “Прыдзвінскі”, “АграБаравінка”) укаранілі «Сістэму ўпраўлення аховай працы». На мерапрыемствы па тэхнічнаму пераабсталяванню і мадэрнізацыі вытворчасці сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі выкарыстана 31730 мільёнаў рублёў.
Але, як зазначыў дакладчык, праблем па ахове працы на вытворчасці больш чым дастаткова. Так, на прадпрыемствах аграпрамысловага комплексу нярэдкія яшчэ такія парушэнні, як устаноўка рамантуемай тэхнікі на выпадковыя прадметы без упораў, якія б выключалі іх самавольны рух; адсутнасць засцерагальнага замка ў грузавога крука крана для папярэджвання выпадзення грузаў; адсутнасць абаронных кажухоў на рухомых механізмах; адсутнасць устройстваў для фіксацыі адкрытых варот; неўкамплектаванасць медыцынскіх аптэчак у машынах і іншыя парушэнні. Не на карысць справе і той факт, што такія гаспадаркі як ААТ “Ляжні”, СФГ “Крыніца”, КУСГП “Ульскі”, ААТ “Прыдзвінскі” не маюць спецыялістаў па ахове працы.
Між тым, грэбаванне правіламі бяспекі каштуе вельмі дорага. Падчас – самога жыцця, сумным пацвярджэннем чаго стаў няшчасны выпадак у мінулым лістападзе ў ААТ “Ляжні”, калі загінуў механізатар.
Начальнік райсельгасхарчу В. В. Родзіч заўважыў, што для ўмацавання парадку і дысцыпліны, у тым ліку на сельгаспрадпрыемствах, створаны і пастаянна праводзяць рэйды рабочыя групы райвыканкама і раённага аддзела ўнутраных спраў. На перыяд пасяўной будуць дадаткова працаваць рабочыя групы райсельгасхарчу.
Дэпутат Парламента В. М. Байкоў звярнуў увагу на праблему п’янства на рабочых месцах. Гэтая тэма асабліва актуальная зараз, калі разгортваюцца работы на палях з удзелам вялікай колькасці тэхнікі. На думку Васіля Міхайлавіча, тут недастаткова адных забараняючых мер, у кожным калектыве трэба прадумаць сістэму мер, у тым ліку і па стварэнні годных умоў працы. Кіраўніку і спецыялістам трэба працаваць літаральна з кожным работнікам, выкараняць славянскую псіхалогію спадзявання на авось.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №25 ад 27.03.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *