Серию новогодних праздников в учреждениях образования открыл утренник в Шумилинском ЦКРОиР

Главное Образование Общество

  У Шумілінскім раённым цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі  прайшоў ранішнік «Навагодні дэтэктыў».

Сапраўдную казку з вясёлай музыкай, песнямі, гульнямі і жартамі арганізавалі для дзяцей дарослыя. У прыватнасці, сцэнарый сёлета ўпершыню падрыхтавалі і правялі работнікі цэнтра дзяцей і моладзі, якія пераўвасобіліся ў казачных герояў.  На свята завіталі Баба Яга і Кашчэй Бессмяротны, якія схавалі дзіцячыя падарункі. Але дзеці разам з Дзедам Марозам і Снягуркай знайшлі іх па слядах дзякуючы сваёй уважлівасці і спрытнасці. Як і належыць у казках, дабрыня перамагла зло. Напрыканцы свята дзеці расказвалі вершы Дзеду Марозу, а ён уручаў салодкія падарункі (іх прэзентавалі ПМК-70 і ДРБУ-204). У гэты дзень у дзяцей збыліся запаветныя мары: кожны дадаткова атрымаў той падарунак, пра які марыў увесь год. Хлопчыкі і дзяўчынкі былі шчаслівыя ад падораных лялек, мяккіх цацак, футбольных мячыкаў. А чараўніком-спонсарам выступіў раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.

Падарункі і добрыя віншаванні дзеці атрымалі ад раённай арганізацыі «Беларускі саюз жанчын», прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, раённага аб’яднання прафсаюзаў, валанцёраў Слабадской базавай школы, гаспадароў прыватнага магазіна «Твой эксперт», райкама ГА БРСМ. Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі  пабагацеў на дыдактычныя гульні, цацкі, інтэрактыўны стол для заняткаў з пяском, канцылярскія вырабы.  Валанцёры з СШ №1 г. п. Шуміліна падарылі дзецям цэнтра домікі з пернікаў, а таксама далучыліся да акцыі «Навагодняя пошта дабрыні» – абмяняліся з навучэнцамі святочнымі паштоўкамі.

Дарослыя не толькі падарылі дзецям казку, але спявалі і танцавалі разам з імі. Дырэктар цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Алёна Шашкова і яе калектыў выказаў шчырую падзяку ўсім спонсарам, людзям з добрымі сэрцамі за іх спагаду і дапамогу, пажадалі дабрабыту і святочнага настрою.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *