Патрэбны не проста работнікі, а спецыялісты
Па даных упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама колькасць вакансій на прадпрыемствах Шумілінскага раёна не змяншаецца. Работу могуць знайсці для сябе спецыялісты ў самых розных сферах. Агульная іх колькасць перавышае паўтары сотні. Самай вострай застаецца патрэба ў спецыялістах медыцынскага профілю і сельскагаспадарчай вытворчасці, але ёсць вакансіі і ў будаўніцтве, у сферы паслуг, адукацыі і культуры.
Цэнтральная раённая бальніца запрашае на работу 13 урачоў, 3 фельчараў, 2 медыцынскіх сясцёр, зубнога тэхніка.
Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы раёна маюць больш за 60 вакансій: патрабуюцца ветурачы, аграномы, заатэхнікі, энергетыкі, інжынеры, бухгалтары, эканамісты, у тым ліку і на пасады галоўных спецыялістаў. Ёсць месцы загадчыкаў ферм і брыгадзіраў. Шмат вакансій масавых прафесій: трактарысты, аператары машыннага даення, вадзіцелі, слесары, жывёлаводы.
Больш за 20 вакансій у лясгасе: запрашаюць на работу 2 ляснічых, 6 леснікоў, цесляра, трактарыста, ва-дзіцеля, чакероўшчыка, вальшчыка і іншых.
“Пульс-гандаль” прапануе работу для трактарыста, вальшчыкаў лесу, лесаруба.
КУП бытавога абслугоўвання насельніцтва запрашае 6 прыёмшчыкаў заказаў, слесара па рамонту аўтамабіляў, аператара пральні, сталяра, цырульніка, абутніка, вадзіцеля. У рай-спажыўтаварыства патрэбны 4 прадаўцы.
Обальскі керамічны завод прапануе работу для агранома і агародніка, тут патрабуюцца цясляр, сталяр, вадзіцель МАЗа, вадзіцель пагрузчыка, электразваршчык. На яго даччынае будаўнічае прадпрыемства “ОбальБуд” патрабуюцца бетоншчык, маляр, тынкоўшчык, сталяр, цясляр, муляр, работнікі па вырабу ўспененых матэрыялаў (пенапластаў).
ПМК-70 мае вакансіі для рабочага і тынкоўшчыка.
Аддзел адукацыі райвыканкама за-прашае на работу педагогаў наступных спецыяльнасцяў: выхавальнік, псіхолаг, музычны кіраўнік, медыцынская сястра, дыетсястра, настаўнік англійскай мовы. Патрабуецца ў гаспадарчую групу аддзела энергетык.
На работу ў сельскія клубы запрашае аддзел культуры райвыканкама. Патрабуюцца загадчыкі клубаў (Навікі, Башні), мастацкія кіраўнікі (Слабада, Пабеда), акампаніятар (Мікіціха), загадчык дзіцячага сектара і касцюмер (Обаль), бібліятэкар (Навікі).
Удакладніць інфармацыю ці задаць іншыя пытанні можна непасрэдна на прадпрыемстве альбо ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.
Падрыхтаваў Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №25 ад 27.03.2012 г.