Так хотелось выпить, что пошёл на грабёж

Происшествия

Фото носит иллюстративный характер.

Так хацелася выпіць, што ўчыніў грабеж

Апошнія два гады 28-гадовы Ігар (імёны зменены па этычных меркаваннях), як сам прызнаецца, занадта моцна пасябраваў з «зялёным змеем». Двойчы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё спіртных напіткаў у грамадскіх месцах. Прычыну такіх паводзін назваць не можа, кажа, што і ў сям’і ўсё добра, двое дзетак падрастаюць.

Прыехаўшы з заробкаў у Расіі, Ігар пачаў адзначаць свой прыезд. Пайшоў у бліжэйшую краму за бутэлькай гарэлкі. На касе высветлілася, што на банкаўскай картачцы няма грошай. Мужчына вярнуўся ў гандлёвую залу, пакруціўся і… засунуў бутэльку ў кішэню пад курткай. Прычым рабіў гэта пад пільным позіркам касіра.

– Малады чалавек, вы за ўсё разлічыліся? – спытала касір, калі Ігар праходзіў ля касы. – А то зараз міліцыю выклікаю.

Ігар нешта буркнуў у адказ, міліцыянераў доўга чакаць не прыйшлося. Па факце грабяжу была ўзбуджана крымінальная справа.

«На першым допыце Ігар сказаў, што на злачынства пайшоў свядома, – расказвае старшы следчы райаддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Ісаеў. – Думаў, што «адкруціцца» адміністрацыйным пакараннем за крадзеж. Толькі справа ў тым, што краў ён у адкрытую, пры сведках. А гэта ўжо грабеж і крымінальная справа, санкцыі па якой прадугледжваюць да чатырох год пазбаўлення волі».

Ігар разумее, адкуль ўсе беды. Падчас гутарак са следчым неаднаразова гаварыў, што калі б не спіртное, усё было па-іншаму, і што гэта крымінальная справа спыніла яго сяброўства са спіртным.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *